Грамадства88

Ціханоўская просіць Швейцарыю арганізаваць перамовы па вызваленні палітвязняў

Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская звярнулася да Швейцарыі з просьбай аб садзейнічанні ў вызваленні беларускіх палітвязняў. Пра гэта яна казала 18 студзеня на сустрэчы з прэзідэнтам Нацыянальнай рады Швейцарыі Марцінам Кандзінасам у Давосе, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

На сустрэчы Ціханоўская распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі і папрасіла дапамагчы арганізаваць дыялог па іх вызваленні пры пасярэдніцтве Швейцарыі.

Акрамя таго, лідарка дэмсіл папрасіла Кандзінаса разгледзець магчымасць выдзялення Швейцарыяй дапамогі рэпрэсаваным, а таксама далучэння да санкцый супраць сілавікоў і суддзяў, якія прымалі ўдзел у рэпрэсіях і падтрымліваюць вайну.

Варта нагадаць, што пры пасярэдніцтве Швейцарыі ў лютым мінулага года ўжо была вызвалена палітзняволеная Наталля Хершэ, якая мае як беларускі, так і швейцарскі пашпарты. Гэтаму папярэднічалі накіраванне амбасадара Крысцін Хонегер-Залатухін у Беларусь і ўручэнне Аляксандру Лукашэнку даверчых грамат.

Каментары8

  • А каму ёсць вера?
    19.01.2023
    Няма веры ціханоўскай, звярніцеся вы, ніхто ж супраць. Прыпалзіце як кажа вусаты на цырлах да губазіка і прасіце перамоў, а мы вас усе разам гэтым часам будзем крытыкаваць
  • Леа
    19.01.2023
    ну што ж яшчэ рабіць, калі палітвязні на пратэсце не ўзялі і не вырашылі свой лёс самі? калі ўжо выйшлі, трэ было ў каране нож мець супраць вертухаяў. цяпер давядзецца Ціханоўскім і Вячоркам вырашаць іх лёс.
  • Мангол
    19.01.2023
    Няма...., веры няма лукашэнкаўскай хунце. А Ціханоўская выбрана народам Беларусі прэзідэнтам.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць