Грамадства3737

Лукашэнка пакатаў па лядовай арэне ў калясцы інваліда імперыялістычнай вайны 

Прапагандысты пішуць, што трыбуны «гэтаму хлопцу апладзіравалі стоячы».

 Скрын відэа

Сёння лукашэнкаўцы зладзілі незвычайную прапагандысцкую акцыю на мінскай «Алімпік-Арэне». Аляксандр Лукашэнка пакатаў у інвалідным крэсле мужчыну, які ваяваў у шэрагах расійскай арміі на вайне ва Украіне.

Павел Прахарэнкаў, ураджэнец Данбаса, ваяваў на баку Расіі супраць Украіны. Спачатку ён служыў у так званай «народнай міліцыі ДНР» — расійскім узброеным фарміраванні, што фармальна лічылася самастойным. З пачаткам поўнамаштабнай вайны яго адправілі на перадавую.

У красавіку 2022 года мужчына падарваўся на міне, страціў адну нагу, ледзь не страціў і другую, але, пішуць прапагандысты, дапамаглі беларускія медыкі.

Цяпер Прахарэнкаў з сям’ёй жыве ў Мінску. Марыць пра беларускае грамадзянства. На якой падставе гэты чалавек можа прэтэндаваць на беларускае грамадзянства, што яго звязвае з Беларуссю і чаму ён не хоча жыць у Расіі, за якую ваяваў, прапагандысты не паведамляюць.

Каментары37

  • Жыве
    21.01.2023
    Няхай жыве і перамяшчаецца па Мінску, каб людзі бачылі, што такое "срусскі мір".
    Вось што бывае з тымі, хто кліча вайну на сваю зямлю.
  • Locked
    21.01.2023
    В своей парадигме и на свою аудиторию он действует правильно. А скольким политзаключенным лично помогла Тихановская? Пусть устроит хотя бы одну такую пропагандистскую акцию. У Стрижака сборами еле наскребают учитывая что донаты с Беларуси запрещены.
  • Грышка
    21.01.2023
    Гратэскны фарс.

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары5

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»47

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне1

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары5

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць