Здарэнні55

Школьнік з Глыбокага прыдумаў гісторыю пра памерлага бацьку, больш за сотню людзей перавялі яму грошы

Хлопчык з Глыбокага скарыстаўся даверлівасцю больш чым 120 людзей і падманам сабраў больш за дзве тысячы рублёў, паведамілі ў Віцебскім УУС.

14-гадовы хлопчык трапіў у бальніцу з дыябетам і там пазнаёміўся з жанчынай. Падлетак распавёў ёй, што яго выхоўвае толькі бацька, а маці памерла.

Пасля выпіскі дзевяцікласнік патэлефанаваў новай знаёмай і распавёў, што застаўся ўвогуле сіратой: тата-дальнабойшчык загінуў у аварыі. Тады жанчына напісала ў сацыяльных сетках пост з просьбай дапамагчы дзіцяці і падала нумар карты.

Падман выявіўся, калі хлопчыка на фота да паста пазнала суседка. Высветлілася, што падлетак жыве ў прыёмнай сям'і, а з прыёмнымі бацькамі нічога не здарылася. Біялагічны бацька таксама жывы і здаровы.

Аказалася што карта, на якую пераводзіліся грошы, належыць знаёмай дзяўчыне школьніка.

Што тычыцца грошай, то адпраўнікі не сталі спаганяць іх назад, а прапанавалі купіць на іх падлетку прыбор для вымярэння цукру ў крыві.

Каментары5

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    25.01.2023
    BLR, Як сталася, ведаю гэтага "мальчыка" з гадоў 5-ці. Жыў на паралельнай вуліцы. І трэба было быць заўсёды пільным. Ад прыроды -- аферыст. Можаш ты корпацца ў гародзе, дзверы ж не замкнёныя... А ён зойдзе ў дом -- абы што скамуніздзіць! Па ім турма плача ад нараджэння!
  • Реалистка
    25.01.2023
    Это очень неправильно, что с него не потребовали деньги назад и не привлекли к ответственности перед законом. Сегодня он выманил деньги, завтра отнимет силой, а послезавтра убьет из-за них. Потому что он уже раз почувствовал себя безнаказанным, как мальчик Вова в 2014 году.
  • неаферистка
    25.01.2023
    Реалистка, і  Юзік са станцыі Крулеўшчына,
    а самі нябось галасавалі за ціханоўскую і
    грашы ва ўсялякія фонды пералічвалі(ці)?

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу5

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

Прызначаны новы віцэ-прэм'ер6

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры35

Новая польская камедыя «Падляшша» выклікала крытыку беларусаў Падляшша26

Новыя прызначэнні ў кіраўніцтве Віцебскай вобласці і чатырох раёнаў1

У Мінску мужчына недарэчна загінуў, рамантуючы ўнітаз1

Зяленскі гатовы да асабістай сустрэчы з Пуціным, калі яна адбудзецца не ў Кіеве і не ў Маскве5

У Беларусі здымаюць свой серыял пра пацаноў3

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу5

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць