Спорт22

Хэнлан злавіў Навумава на хлусні

«Я ніколі не прасіў ад адстаўцы», - сказаў экс-трэнер хакейнага «Дынама» у ток-шоу «Выбар».

Глен Хэнлан не можа зразумець матывы сваёй адстаўкі з пасады галоўнага трэнера хакейнага клуба «Дынама» (Мінск).

«Ніхто, напэўна, не згадзіцца, калі яго звальняюць, — адзначыў канадскі спецыяліст у ток‑шоу «Выбар» тэлеканала ОНТ 26 кастрычніка. — Так, я не магу зразумець, таму што каманда сапраўды выступала добра, усе справы складваліся ўдала. Напэўна, для кіраўніцтва было важна, каб каманда знаходзілася на больш высокім месцы ў гэты адрэзак часу, таму мы былі звольнены». Хэнлан абверг інфармацыю, што ён прасіў аб адстаўцы пасля серыі з чатырох паражэнняў у перыяд з 26 верасня па 2 кастрычніка.

«Не, я ніколі не прасіў аб адстаўцы. Пасля таго як мы прыехалі з турнэ па Расіі, калі мы прайгралі Чэхаву (гэта была не самая лепшая для нас гульня), усё роўна я не прасіў аб адстаўцы.

Так, мы прайгралі, але працягвалі працаваць. Арганізаваць і пабудаваць каманду, адзін калектыў — для гэтага сем‑восем гульняў недастаткова. Гэта вельмі доўгі ў арганізацыйным і эмацыянальным плане працэс», — падкрэсліў Хэнлан.

«У першую чаргу я хачу сказаць, што не чытаю газет і не ведаю, хто аб гэтым пісаў, але я і мае памочнікі не хацелі здавацца, не хацелі сыходзіць самі», — дадаў ён.

Паводле слоў канадца, у пачатку сезона

перад «Дынама» была пастаўлена задача ўвайсці ў дзесятку лепшых каманд КХЛ і прайсці першую стадыю плей‑оф.

«Нам гэта сапраўды было пад сілу. Больш за тое, мы гулялі тыя гульні, якія падабаліся балельшчыкам, асабліва ў пачатку сезона, і ўсё ішло да таго, каб выканаць гэтыя задачы», — лічыць Хэнлан.

Трэнер адзначыў, што цяпер усе яго сілы будуць накіраваныя на нацыянальную зборную. «Эмоцыі застануцца тымі ж. Канешне ж, я буду сумаваць па тых хакеістах, якія выступаюць у «Дынама» не пад маім кіраўніцтвам. Але калі мы ўсе збіраемся ў нацыянальнай зборнай, у нас адна задача, адны эмоцыі і адна псіхалогія — гэта выйграваць, прыносіць радасць балельшчыкам. Так было дагэтуль, так і застанецца цяпер», — запэўніў Хэнлан.

Канадзец і яго памочнікі былі звольнены 20 кастрычніка пасля дамашняга паражэння ад хабараўскага «Амура». Як заявіў у той дзень старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Уладзімір Навумаў, «Дынама» не хапіла характару, які трэнерскаму штабу на чале з Хэнланам не ўдасца выхаваць.

Навумаў таксама адзначыў, што «чатыры гульні таму» Хэнлан папрасіў аб адстаўцы,
але паколькі ён «вельмі добры трэнер, яму было прапанавана застацца».

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць