Улада

У Мінск прыбыў дырэктар Міжнароднага бюро працы Кары Тапіёла

27 кастрычніка ў Мінск з трохдзённым рабочым візітам прыбыў Кары Тапіёла, дырэктар Міжнароднага бюро працы — кіруючага органа Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). Ён правядзе кансультацыі аб выкананні Беларуссю рэкамендацый МАП.

Як паведаміў Тапіёла, галоўная мэта яго візіту — «атрыманне інфармацыі аб сітуацыі з выкананнем правоў прафсаюзаў у Беларусі».

Сёння вечарам кіраўнік МАП сустрэнецца з членамі незалежных прафсаюзаў.

Пра сустрэчы з афіцыйнымі прадстаўнікамі пакуль невядома — праграму візіту не паведамляюць ні ў Міністэрстве замежных спраў, ні ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, якое курыруе пытанні супрацоўніцтва ўрада з прафсаюзамі. У прэс‑службе МЗС БелаПАН толькі паведамілі пра запланаваную сустрэчу Тапіёлы з прадстаўніком знешнепалітычнага ведамства, не назваўшы яе дату.

У 2003 годзе Адміністрацыйны савет МАП пачаў расследаванне аб парушэнні правоў прафсаюзаў у Беларусі ў сувязі са скаргай незалежных прафсаюзаў.

Паводле вынікаў расследавання Беларусь пяць разоў уносілі ў спецпараграф МАП як краіну, дзе груба парушаюць правы прафсаюзаў.

Гэта, у сваю чаргу, стала прычынай для выключэння Беларусі ў чэрвені 2007 года з Генеральнай сістэмы прэферэнцый Еўрасаюза. Для вяртання прэферэнцый урад Беларусі павінен выканаць 12 рэкамендацый МАП, у прыватнасці: даць незалежным прафсаюзам магчымасць рэгістраваць пярвічныя арганізацыі; даць ім права працаваць нароўні з афіцыйнымі прафсаюзамі; спыніць пераслед грамадзян па прафсаюзнай прыналежнасці; забяспечыць усім прафсаюзным аб’яднанням права ўдзелу ў вырашэнні важных сацыяльных праблем краіны.

У студзені 2009 года ў Беларусі знаходзілася група экспертаў Міжнароднага бюро працы на чале з Тапіёлам і генеральным сакратаром Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Гаем Райдэрам. Яны ўзялі ўдзел у семінары па выкананні беларускім урадам рэкамендацый МАП. Эксперты таксама бралі ўдзел у распрацоўцы плана дзеянняў па далейшым выкананні ўрадам рэкамендацый МАП.

Каментары

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю12

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Мінадукацыі замест абавязковага рэестра рэпетытараў створыць іх «вітрыну»2

У Непале пасля разбуральнага апоўзня зніклі сотні турыстаў, дзясяткі загінулых2

У Еўропе спрабавалі падарваць чацвёрты за месяц вайсковы завод

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»27

Беларуская дызайнерка стварыла модную сукенку для індыйскай мадэлі. А ў Індыі вырашылі, што тая проста абгарнулася ў сцяг1

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну11

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю12

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць