Улада77

Мінздароўя заклікае насіць засцерагальныя маскі

Міністэрства аховы здароўя заклікае жыхароў Беларусі ў перыяд росту захворвання на грып насіць засцерагальныя маскі. Пра важнасць гэтай прафілактычнай меры заявіў першы намеснік міністра аховы здароўя Роберт Часнойць 30 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, выкарыстанне засцерагальнай маскі ў перыяд уздыму захворвання на грып — вельмі важная прафілактычная мера, і беларусам трэба прывыкаць да яе.

Як зазначыў начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Юрый Фёдараў, найважнейшай прафілактычнай мерай з’яўляецца вакцынацыя супраць грыпу. Сёлета за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту было раскуплена 866 тыс. доз вакцын супраць грыпу, што на 178 тыс. больш, чым у 2008‑м. Апрача таго, дадаткова вакцына закупляецца са сродкаў мясцовых бюджэтаў і арганізацый.

Сёлета ад грыпу плануецца прышчапіць 1 млн. 66 тыс. жыхароў Беларусі — 12‑13% ад усяго насельніцтва. Гэта ўзровень прышчэпленасці супраць грыпу, рэкамендаваны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, зазначыў Фёдараў. Бясплатна будуць прышчэплівацца людзі, у якіх захворванне на грып можа выклікаць цяжкія наступствы: дзеці ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дзеці з 3 гадоў, дарослыя з хранічнымі захворваннямі і інш. Апрача таго, бясплатныя прышчэпкі атрымаюць тыя, хто падвяргаецца высокай рызыцы заразіцца грыпам: работнікі лячэбных арганізацый, устаноў адукацыі і г.д.

У перыяд росту захворвання на грып і ВРВІ медыкі рэкамендуюць пазбягаць месцаў масавага збору людзей, цесных кантактаў з асобай, якая захварэла, а таксама падтрымліваць здаровы лад жыцця.

Пры першых сімптомах грыпу неабходна тэрмінова звярнуцца да ўрача.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба32

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Усе навіны →
Усе навіны

На сераду зноў абвясцілі апошні чырвоны ўзровень небяспекі — заўтра апошні дзень пекла

Дарадца Ціханоўскай паабяцаў дзейнічаць загадзя ў выпадку забароны расіянам турыстычных віз у ЕС41

Музыку для спектакля па Караткевічу ў Купалаўскім тэатры напісаў штучны інтэлект2

Ці можна выжыць у пустыні, п’ючы ўласную мачу?3

Колькі будзе каштаваць навучанне у беларускіх ВНУ ў новым навучальным годзе

Нідэрланды — феномен чэмпіянатаў свету. 16 гадоў без паражэнняў — і ніводнага фіналу6

У Пінску ў спёку смажаць яйкі проста на сонцы6

У Беларусі ўжо +30°С

«Імя Караткевіча — інструмент у брудных руках, дубіна ў палітычных бойках». Што прапаганда адказала наконт занядбанага дома сям'і класіка26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба32

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць