Грамадства44

Кантроль на выезд за межы Беларусі паслабілі, але некаторыя дадатковыя праверкі захаваліся

Пагранічны кантроль пры выездзе з Беларусі стаў менш строгі проці таго, які быў у першы тыдзень пасля дыверсіі супраць расійскага самалёта-наводчыка на аэрадроме ў Мачулішчах. Пра гэта «Наша Ніва» даведалася ад трох чалавек, якія перасякалі мяжу ў розныя дні ў розных пунктах.

luggage border control Belarus
На мяжы ў людзей правяралі тэлефоны, а мужчын дапытвалі, рэчы з багажа вытрасалі

У першы тыдзень пасля дыверсіі ў Мачулішчах кантроль на граніцах Беларусі быў узмоцнены. Супрацоўнікі спецслужбаў на мяжы правяралі ў людзей тэлефоны — прычым не толькі тэлеграм, але і ютуб, і іншыя праграмы. Мужчын пры гэтым дапытвалі, рэчы з багажа вытрасалі. Праверка пасажыраў аднаго мікрааўтобуса часам займала некалькі гадзін.

Цяпер на выезд тэлефоны не правяраюць, не дапытваюць, але праганяюць багаж праз рэнтген-апарат — да нядаўняга так рабілі толькі на ўездзе.

У той жа час на ўездзе ў Беларусь ніякіх дадатковых мераў кантролю няма, акрамя людзей, у пашпартах якіх ёсць штампы пра наведванне Украіны ў мінулым. Такім людзям, у тым ліку і замежнікам, задаюць дадатковыя пытанні аб прычынах паездак.

Ведаеце больш — паведамляйце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на [email protected] ці [email protected]. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм). Праўдзівая інфармацыя — як паветра, давайце ёю дзяліцца.

Чытайце таксама: «Не маўчы, інакш я табе п….ну». Беларус, які вярнуўся з Польшчы, прайшоў праз ГУБАЗіК і застаўся без дакументаў

КДБ пацвердзіў, што да дыверсіі ў Мачулішчах меў дачыненне «Байпол»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Bhagswan
    08.03.2023
    Niaŭžo adrenalinavaha entuzijazmu nie chapiła navat na dva tydni
  • даведка
    08.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Маритов
    08.03.2023
    Никогда через погран переходы не проходил,частный бизнес рейс и никаких проверок.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе64

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта1

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць