Грамадства88

Лукашэнка казаў пра «самыя высокія тэхналогіі» для атакі ў Мачулішчах. А што паказала БТ?

Атака на самалёт у Мачулішчах. Колькі магла каштаваць тэхніка для яе? Учарашні фільм АТН дазваляе палічыць.

Тэхніка, якую паказалі ў фільме БТ. Фота: «Беларусь 1»

Вось дакладная цытата Лукашэнкі з нарады ад 7 сакавіка:

«СБУ, кіраўніцтва ЦРУ ці то збоку, ці то за спінай, распрацоўваюць аперацыю супраць Рэспублікі Беларусь… Ён [Мікалай Швец] быў завербаваны спецслужбай Украіны ў 2014 годзе. Айцішнік або добра разбіраецца ў IT-тэхналогіях.

Тое, што мы ўбачылі, рэалізуючы аперацыю ў Беларусі, — гэта сапраўды было нешта неймавернае. Былі задзейнічаны самыя высокія тэхналогіі. Ён быў навучаны ўсяму гэтаму не за адзін месяц. Пасля падрыхтоўкі ён быў маршрутаваны (так гавораць у КДБ?) на нашу тэрыторыю».

Чым жа карыстаўся Швец і як выглядала яго супертэхніка?

На відэа БТ дэманструецца ягоны «мегаінструмент» — ён на скрыншоце. 

Інструмент, які належаў Швяцу. «Левая» сім-карта, нож, нажніцы, суперклей і аспірын. Фота: «Беларусь 1»

Лукашэнка, а за ім і прапагандысты (да прыкладу, Юрый Церах, аўтар канала «Людажоры») пачалі распавядаць, што былі зайдзейнічаны неймаверныя тэхналогіі, і вось гэта, маўляў, рука заходніх спецслужбаў.

Але тое, што паказалі ў фільме БТ, цалкам абвяргае гэтую версію. Для разведкі выкарыстоўваўся звычайны камерцыйны дрон DJI Phantom II, які ў Еўрасаюзе (а па версіі прапаганды менавіта адтуль паступілі дроны) можна набыць з рук за 250—400 еўра ў залежнасці ад стану. Яны ўжо не выпускаюцца, таму толькі з рук. Акрамя таго, дрон на відэа яўна «біты» — на ім не арыгінальны корпус і ён мае сляды саматужнага рамонту.

«Мегадрон» DJI Phantom II. Другое фота злева — дрон са слядамі рамонту, на першым відаць неарыгінальны корпус (аднастайна белы, без лога). Фота: «Беларусь 1», Allegro.pl 

Далей гаворка пра гатовыя FPV-дроны DJI FPV Combo. Іх цана ў Еўропе, калі браць новыя, — ад 1000 еўра, а калі браць з рук, то ад 700—800 еўра з улікам падаткаў. У Беларусі яны ўдвая даражэйшыя.

Дрон DJI FPV Combo. Фота: «Беларусь 1» і Ebay.com

Далей гаворка ідзе пра рэтранслятар для FPV-дрона. Калі паглядзець гайды ў інтэрнэце, то ён будзе каштаваць ад 50 да 200 еўра ў залежнасці ад «зборкі». У фільме паказваюць тое, што «прадаюць» як рэтранслятар, — ён выглядае зусім недарагім і зроблены быў відавочна саматужна.

Магчыма, так выглядаў сабраны рэтранслятар. Фота: «Беларусь 1»

Агулам, па нашых падліках, цана тэхнікі для атакі склала ад дзвюх да трох тысяч еўра разам з дробнымі «расходнікамі». Такім чынам, сцвярджэнні дзяржпрапаганды не маюць пад сабой аніякага грунту.

Хутчэй за ўсё, гэта яшчэ адна спроба Лукашэнкі апраўдацца перад Расіяй за правал з самалётам, маўляў, тут усё сышлося: і ЦРУ з СБУ, і «найноўшыя тэхналогіі», і «калектыўны Захад», і «больш за 20 чалавек».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

Ці затрымалі тых беларусаў, хто вывеў з ладу самалёт у Мачулішчах? Нікога не паказалі

Украінцы паказалі начынку іранскага беспілотніка. Выявілася, што ў ім стаіць заходняя электроніка

Стала вядома, хто такі Якуцік, пра якога па ўсёй Беларусі дапытвалі стралкоў, і ў чым яго абвінавачваюць

Каментары8

  • … или одна пуля все решит
    10.03.2023
    Так Валет только в плафонах и разбирается, шлепало одним словом - какая ему может быть вера, если за 29 лет он столько уже наговорил, столько раз врал, причём цинично, а количество совершенных им преступлений, так вообще не поддается подсчету - по совокупности потянет на три пожизненных срока или …
  • Vazhanio
    10.03.2023
    Ни одним из показанных на скришнотах дронах не были сняты те видео( с посадкой на самолёт и второй предположительно со взрывом). Достаточно загуглить видео с этих двух DJI дронов и будет видно, что это точно не они.Дадаць каментар
  • метроном
    10.03.2023
    "Происшествие" реально вызвало грандиозный аврал в рядах прикормленной пропагандистской братии и в рядах лукавой вертикали снизу до самого верху. Если бы эти "происшествия" повторялись бы чаще вертикаль с легкостью вошла бы в собственный резонанс...

Лукашэнка стаў прадзедам11

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам11

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →