Грамадства88

Мужчына з Беразіна, які трапіў у рэанімацыю пасля затрымання сілавікамі, ваяваў у Афганістане

Інфармацыя пра Уладзіміра Панцюха змешчаная на сайце Бярэзінскага райвыканкама.

У нататцы пра Уладзіміра Панцюха сказана, што ён нарадзіўся ў 1969 годзе ў вёсцы Віляціна Бярэзінскага раёна. У 1987-м яго прызвалі ў Савецкую армію, а праз год накіравалі ў Афганістан, дзе ён служыў у роце прыкрыцця аэрадрома каля горада Герат. Панцюх атрымаў у Афганістане два раненні і кантузію.

Пасля вяртання з вайны ён некаторы час працаваў кіроўцам на Бярэзінскай ветэрынарнай станцыі, пазней з'ехаў у пасёлак Беларускі каля Ніжнявартаўска ў Сібіры, але ў 1992 годзе вярнуўся на радзіму.

Таксама там адзначаецца, што Уладзімір мае жонку і дачку.

Каментары8

  • Саша Кабульскі
    11.03.2023
    Навошта гэта напісалі? Каб мы перасталі яго шкадаваць, бо ён удзельнічаў у нападзе на Афганістан у складзе акупацыйных войскаў?
  • Ben
    11.03.2023
    фашыскі рэжым лукі ён такі ён не глядзіць якія ў цябе заслугі перад Радзімай
  • Спадар
    11.03.2023
    Саша Кабульскі, не, каб паказаць такому дурню як ты, што лукашыстам па парабану каго гвалтаваць: жанчынь, айцішнікаў ці аўганцаў

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць