З крыніц «Нашай Нівы» стала вядома, што сёння затрымлівалі Ніну Багінскую. Сілавікі прыйшлі за ёй дадому ў 12.30. Без усялякіх тлумачэнняў жанчыну прывезлі ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Толькі бліжэй да 9 вечара яе адпусцілі з пастарунку.

Не выключана, што менавіта такім чынам міліцыянты вырашылі не даць магчымасці «нязломнай Ніне» выйсці на цэнтральную плошчу сталіцы з нацыянальным бела-чырвона-белым сцягам. Яна так рабіла ва ўсе часы, нягледзячы на іх суровасць.
Ніна Багінская адчувае сябе кепска. Яна мае шэраг сур'ёзных хвароб. Нягледзячы на гэта, жанчыну сталага веку пратрымалі ў міліцыі да позняга вечара.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
ах вы плахи)