Грамадства55

ISW: Крэмль будзе прымушаць Лукашэнку да яшчэ больш глыбокай інтэграцыі

У амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны (ISW) мяркуюць, што Крэмль, магчыма, паспрабуе прымусіць Беларусь да далейшай інтэграцыі ў Саюзную дзяржаву падчас сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Маскве 5 і 6 красавіка, звярнуў увагу Reform.by.

На думку аналітыкаў, Масква можа аказаць ціск на Беларусь з мэтай атрымання дадатковых інтэграцыйных саступак на падставе абароны Саюзнай дзяржавы ад заяўленых заходніх «вайскоўцаў і/або тэрарыстычных пагроз».

«Крэмль працягвае спробы выкарыстоўваць ядзерныя пагрозы для стрымлівання перадачы Захадам вайсковай дапамогі Украіне напярэдадні запланаванага контрнаступлення Украіны», — гаворыцца ў чарговай зводцы.

Аўтары нагадваюць шэраг заяў міністра абароны РФ Сяргея Шайгу ў кантэксце размяшчэння тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі.

«Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу абгрунтаваў пастанову Расіі размясціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі, абвінаваціўшы НАТА ў актывізацыі баявой падрыхтоўкі і выведвальнай дзейнасці ля меж Расіі і Беларусі, і абвінаваціў Захад у эскалацыі вайны ва Украіне шляхам перадачы дадатковай вайсковай дапамогі Украіне 4 красавіка. Шайгу ўзмацніў існыя расійскія ядзерныя пагрозы, заявіўшы, што Беларусь мае ўдарныя самалёты з ядзернай зброяй і сістэмы «Іскандэр-М», здольныя нанесці ядзерны ўдар. Шайгу таксама заявіў, што 3 красавіка беларускія ракетныя войскі пачалі падрыхтоўку ў Расіі па эксплуатацыі сістэм «Іскандэр-М», уключаючы прымяненне тактычнай ядзернай зброі. Заявы Шайгу не ўтрымліваюць ніякай новай інфармацыі аб беларускай падрыхтоўцы і, верагодна, з'яўляюцца часткай інфармацыйнай аперацыі», — адзначаюць яны.

«Актывізацыя рыторыкі Шайгу аб ядзерным шантажы супадае з уступленнем Фінляндыі ў НАТА і новым пакетам дапамогі ЗША Украіне. ISW працягвае лічыць, што рызыка ядзернай эскалацыі застаецца вельмі нізкай і што расійскае разгортванне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі малаверагодна паўплывае на рэаліі поля бою ва Украіне. Разгорнутая ў Беларусі расійская ядзерная зброя, акрамя таго, амаль напэўна застанецца пад кантролем расійскага персаналу, пастаянна дыслакаванага ў Беларусі», — мяркуюць у ISW.

Шайгу: Самалёты беларускай штурмавой авіяцыі атрымалі здольнасць несці ядзерныя зарады

Пяскоў адказаў на пытанне пра тое, хто будзе кантраляваць ядзерную зброю ў Беларусі

«Я пра гэта настойліва вёў перамовы з Пуціным». Лукашэнка пра намер размясціць ядзерную зброю

Каментары5

  • Всё сдано
    05.04.2023
    Так всё сдано и отдано. В захватнической войне России с Украиной, участвуем на стороне агрессора. Внутри террор и репрессии белорусов и белорусского в интересах и для русских России.
    Хозяева в Беларуси - русские, под них всё переделано и им всё отдано.
    Лукашенко - ретранслятор и прокси путина, для проведения спецоперации России, против Запада и Украины, под "чужим" флагом, вплоть до применения ядерного оружия с территории Беларуси и от имени Беларуси и лукашенко.
    Получит очередные инструкции от путина, так каждый месяц.
  • Шпунт
    05.04.2023
    Колькі можна пудрыць мазгі ? Каму яшчэ не зразумела, што такое тая "інтэграцыя" па-пуцінску ? Аншлюс, захоп, паглынаньне. Ад каго яны сакрэцяцца ? Лукашэнка нелегітымны, самапрызначэнец, усе перашэптваньні зь ім незаконныя, таксама, як і ўсе гвалтам прынятыя ім рашэньні.
  • Літвін
    05.04.2023
    Вядома будзе бо мае магчымасці. Крэмаль вельмі ўдала зладзіў яму выбары і цяпер кіруе ім як трэба, а санкцыі толькі памагаюць яму гэта рабіць.

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў3

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў3

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць