Грамадства

Супрацоўніка «Белагра» асудзілі да пяці гадоў калоніі

27 студзеня да пяці гадоў калоніі асудзілі Арцёма Зубракова. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра асабістае жыццё і персанальныя даныя), піша «Вясна».

Справу ў закрытым рэжыме разгледзела суддзя Алена Бачышча.

Арцём Зубракоў — супрацоўнік «Белагра», які быў затрыманы ў канцы верасня 2022 года разам з калегамі. Паведамлялася, што крымінальныя справы заведзены на чатырох з іх, а затрымана было каля 20 чалавек. Праўладныя крыніцы пісалі, што супрацоўнікі прадпрыемства актыўна пратэставалі пачынаючы з 2020 года. Падчас вобшуку восенню 2022 года ў іх канфіскавалі атрыбутыку і мэблю ў бчб-колерах. 

Арцём Зубракоў адзначаў, што яго затрымалі за падпіскі на «забароненыя» тэлеграм-каналы і перасылку «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт2

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем39

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт2

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць