Нерухомасць77

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён

У канцы сакавіка дзяржзабудоўшчык «Мінскбуд» запусціў продажы таўнхаусаў. Яны з'яўляюцца часткай пасёлка «Утульны-2», які будуецца каля жылога комплексу пад назвай «Утульны». Увесь квартал фарміруецца ў лясным масіве недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі. Адзін таўнхаус ацэнены ў больш як $400 000. Прайшло пару тыдняў, і свабоднымі засталіся толькі 4 варыянты з 12, піша «Анлайнер».

Кожны таўнхаус паводле задумы ўяўляе сабой двухузроўневы дом плошчай 206,38 кв. м з тэрасай і асабістым участкам. На першым паверсе спраектаваны пярэдні пакой, аб'яднаныя кухня і гасціная-сталовая, санвузел і міні-кацельня. На другім паверсе размясцілі тры спальні з гардэробнымі і санвузламі. Прадугледжаны таксама лоджыі, а над паверхам — халоднае гарышча. Узводзіць першы рад таўнхаусаў пачалі ў лютым 2026 года. А здаць абяцаюць у снежні 2026 года.

Жыллё здаецца з чарнавой аддзелкай. Кошт «квадрата» для ўсіх ахвотных — 6100 рублёў.

Калі аплаціць усю суму адразу, то гэта 1 258 918 рублёў — каля $435 000. Калі скарыстацца крэдытаваннем, то кошт вырасце да 1 311 338 рублёў — прыкладна $453 000. Ёсць яшчэ растэрміноўка.

Стала вядома, што свабоднымі засталося толькі 4 таўнхаусы з 12. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале «Мінскбуд». Прычым у інтэрнэце ёсць інфармацыя, што большую частку купілі яшчэ ў першыя дні продажаў.

— Не ўпусціце магчымасць: цана пакуль ранейшая! — удакладняе прадстаўнік забудоўшчыка.

Мяркуючы па рэндэрах, у продаж паступіў толькі першы рад таўнхаусаў. А іх у перспектыве плануецца пабудаваць значна больш. Журналісты патэлефанавалі ў аддзел продажаў — удакладніць, што засталося і ці плануецца падаражанне:

— У наяўнасці засталіся кватэры №2, 3, 4, 5.

— Астатнія, атрымліваецца, ужо куплены?

— Так, забраніраваны. Людзі чакаюць нашага разгляду. У нас дзейнічае сістэма разгляду дольшчыка. Гэта працэдура доўжыцца месяц. Праз месяц мы агучым сваё рашэнне аб згодзе заключыць дамову. Можа быць адмоўлена без тлумачэння прычын.

— Ці плануецца падаражанне?

— На іншыя таўнхаусы, якія мы будзем прапаноўваць, будзе фарміравацца іншы кошт. Гэта закрытая інфармацыя, але яны дакладна будуць даражэйшыя. Агучым цэны, калі выйдзе дэкларацыя.

А ў цэлым забудова ў межах Парніковай, Падлеснай і Анаева чакаецца глабальная. Акрамя 60 таўнхаусаў, на тэрыторыі з'явіцца каля 100 сучасных катэджаў, а таксама гандлёва-адміністрацыйны будынак, паркоўкі, дзіцячыя пляцоўкі, спортзоны, пляцоўкі для заняткаў міні-футболам, валейболам і тэнісам. І гэта не лічачы двух шматпавярховікаў, адзін з якіх ужо здадзены, а другі расце не па днях, а па гадзінах.

Каментары7

  • Кнур
    10.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Идём дальше
    10.04.2026
    Норм. Цены большинства штатов США уже обогнали .
  • Дабро пажалаваць
    10.04.2026
    Маскалі

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць51

«І загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія толькі ёсць». Пачобут распавёў, як яго правяралі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь27

Мужчына зрабіў званок з Беларусі праз сетку літоўскага аператара. Як гэта атрымалася?3

26‑гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі за «паклёп і знявагу Лукашэнкі»4

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта34

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць