Поўнач Ізраіля падверглася ракетнаму ўдару з тэрыторыі Лівана, паведаміла Армія абароны Ізраіля.

Скрыншот з відэа
Паводле звестак ізраільскіх вайскоўцаў, па тэрыторыі краіны выпусцілі 30 ракет, паведамляецца пра не менш чым пяць траплянняў. Большасць ракет перахапіла сістэма СПА «Жалезны купал». Як паведамляюць ізраільскія СМІ, некалькі чалавек пацярпела.
Незадоўга да ракетнага ўдару ісламскі рух «Хезбала», які дзейнічае ў Ліване, асудзіў спецаперацыю паліцыі Ізраіля, якая ў ноч на 5 красавіка ўварвалася ў мячэць Аль-Акса ў Іерусаліме. «Хезбала» заявіла, што падтрымлівае любыя меры палесцінскіх груп.
Пасля ракетнага ўдару 6 красавіка паветраную прастору на поўначы Ізраіля закрылі для грамадзянскіх рэйсаў.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данілу з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў і з чаго ўсё пачалося
Каментары