Грамадства55

У аграгарадку пад Мсціславам жыхары талакой будуюць капліцу

З ініцыятывай пабудовы праваслаўнай каплічкі да мясцовых уладаў звярнуліся жыхары аграгарадка Разанцы Мсціслаўскага раёна, піша mogilev.media.

Пасля ўзгаднення гэтага пытання з мясцовай уладай і Магілёўскай епархіяй у цэнтры аграгарадка восенню мінулага года быў закладзены падмурак пад будучы будынак. Адзначаецца, што свой уклад як у будаўніцтва, так і ў збор сродкаў унеслі не толькі дэпутаты і мясцовае начальства, але і прадстаўнікі епархіі, ААТ «Кастрычнік», індывідуальныя прадпрымальнікі і, вядома ж, самі жыхары.

Цяпер прапрацоўваецца канцэпцыя добраўпарадкавання тэрыторыі, прылеглай да будучай капліцы, яе азелянення, а таксама разглядаецца пытанне правядзення дадатковага збору сродкаў на гэтыя мэты. Само ж будаўніцтва капліцы працягнецца, як толькі наступяць для гэтага спрыяльныя прыродныя ўмовы.

З праектам капліцы дапамагло ААТ «Кастрычнік» і, у прыватнасці, намеснік кіраўніка сельскагаспадарчай арганізацыі Пётр Лаўнікаў, які ёсць ідэйным натхняльнікам з’яўлення вясковай святыні.

Населены пункт Разанцы быў заснаваны ў 1991 годзе як пасёлак для перасяленцаў з зоны адчужэння Чарнобыльскай АЭС з жылымі двухпавярховымі дамамі і неабходнай інфраструктурай: дарогамі, крамамі, дзіцячым садам, школай, поштай і медпунктам. Сёння тут жыве 650 жыхароў.

Каментары5

  • 07.04.2023
    Паглядзеў я на праект па спасылцы і не расчараваўся ў сваіх прагнозах . Па выніку звычайная непрыгожая капліца з танных матэрыялаў і залатой цыбулінай. Чамусьці нашыя людзі не вельмі паважаюць сябе і сваю працу. Няўжо так хочацца хадзіць у непрыгожую царкву і пакінуць пасля сябе непрыгожы будынак ?!
  • Ольга
    07.04.2023
    відьма, памрэце зразумееце.
  • Р6619
    07.04.2023
    Ольга, вы ўжо таго...? зразумелі?

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету13

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету

Усе навіны →
Усе навіны

Выдавецтва «Янушкевіч» атрымала прэстыжную амерыканскую прэмію1

Хочаце знізіць або падвысіць сваю агрэсіўнасць на 30%? Вось просты спосаб7

Прэзідэнт Сербіі прарочыць Украіне карэйскі сцэнарый1

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы10

У Гвінеі шымпанзэ скрала дзіця і забіла яго. Гэта выклікала бунт1

Сотні люксавых аўто стаяць у чарзе на мытні пад Мінскам7

«Белавія» прадае апошні канадскі самалёт са свайго авіяпарку3

«Гэтая краіна праходзіць праз пекла». Трамп сустрэўся з Зяленскім і пахваліўся добрымі адносінамі з Пуціным6

Жанчыну, якая змагалася з «педафільскім лобі», адправілі на прымусовае лячэнне ў псіхбальніцу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету13

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету

Галоўнае
Усе навіны →