На таргах у Мінску еўра вырас на 1,15 капейкі да 3,2515 беларускага рубля. Такім чынам еўрапейская валюта абнавіла гадавы максімум.
Даляр сёння знізіўся на 0,94 капейкі да 2,9441 беларускага.
Расійскі рубель вырас нязначна: на 0,05 капейкі да 3,6116.
Кітайскі юань апусціўся на 1,67 капейкі да 4,2884 за 10 адзінак.
У пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835, юань — 3,8617.
Каментары