Свет33

Фінляндыя пачала падрыхтоўку да будаўніцтва плота на мяжы з Расіяй

Кіраўніцтва Фінляндыі прыйшло да высновы, што без плота на мяжы з Расіяй яму не абысціся, паколькі наяўнасць гэтай перашкоды паспрыяе барацьбе з нелегальнай міграцыяй і павысіць бяспеку краіны. Узвядзенне першага ўчастка пачнецца зусім хутка.

Агульная даўжыня плота, па планах фінскіх інжынераў, складзе дзвесце кіламетраў, а завяршыць работы плануюць да 2026 года. Вышыня агароджы складзе тры метры, а зверху будзе нацягнуты калючы дрот.

Плот забяспечаць начным рэжымам відэаназірання, пражэктарамі і дынамікамі на тых участках, дзе палічаць гэта асабліва важным. Затым фіны ўзвядуць амаль 75 кіламетраў пагранічных агароджаў і КПП.

4 красавіка Фінляндыя афіцыйна стала членам НАТА. Дагэтуль краіна з часоў заканчэння Другой сусветнай вайны паслядоўна трымалася палітыкі нейтралітэту і хоць у 1995 годзе стала сяброўкай Еўрасаюза, ад уваходжання ў ваенна-палітычныя блокі ўстрымлівалася, хоць і мела вельмі моцную армію. Аднак агрэсіўная палітыка Крамля і напад пуцінскай Расіі на Украіну ў мінулым годзе ўсё радыкальна памянялі.

Каментары3

  • ну, за рыбалку!
    15.04.2023
    аа каак же тепперь финны будут ездить в питер на... гхм... рыбалку?
  • Александра
    15.04.2023
    Вообще-то финские женщины массово ездят на … рыбалку в Африку и арабские страны. А мужчинам там в основном выпить и закусить.
  • Эннот
    16.04.2023
    Пару ярдов отмоет прикорытный бизнес на заборе.

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць