Грамадства77

Псеўдаспецназаўца Заслаўскага-Аўтуховіча перазатрымалі на 15 сутак. Магчымая крымінальная справа 

На мінулым тыдні мы расказвалі трагікамічную гісторыю, як па мінскіх уладных калідорах пад выглядам маёра ўнутраных войскаў гастраляваў шматразова судзімы Сяргей Аўтуховіч. Пад маркай «за бацьку!» ён стаў уваходзіць да топ-чыноўнікаў, але за рэпост «экстрэмісцкіх матэрыялаў» атрымаў суткі. Гісторыя атрымлівае працяг. 

Сяргей Аўтуховіч-Заслаўскі з Дзмітрыем Балабам і Аляксандрам Барсуковым

Сяргей Аўтуховіч-Заслаўскі — псеўдаспецназавец і псеўдачэмпіён у цяжкай атлетыцы. 

У рэальнасці, шматразова судзімы за разбоі, ён змог пралезці ў намеснікі да Дзмітрыя Паўлічэнкі ў Асацыяцыі ветэранаў спецназа і зрабіць сабе бліскучую рэпутацыю ў дзяржаўных органах. Апроч падстаўной формы, у яго быў толькі адзін аргумент — пазіцыя «за Лукашэнку». 

Пасля таго, як гэты чалавек выпадкова трапіў на Акрэсціна за рэпост артыкула пра сябе самога з нейкага «экстрэмісцкага» па версіі лукашыстаў рэсурсу, журналістам сталі вядомыя сапраўдныя дэталі яго біяграфіі. 

Ябацька лейтэнанта Шміта. Шматразова судзімы рэцыдывіст выдаў сябе за ветэрана спецназа і дарос да міністэрскага ўзроўню РАССЛЕДАВАННЕ

І, як стала вядома «Нашай Ніве», Сяргей Аўтуховіч перазатрыманы па адміністратыўцы і застаецца на Акрэсціна. Дакладны артыкул нам невядомы. 

Імаверна, для «ябацькі лейтэнанта Шміта» усё можа скончыцца горай, чым проста суткамі. 

«Наколькі я разумею, першы час ён сам напрошваўся са сваімі семінарамі і лекцыямі да вайскоўцаў і міліцыянераў, каб сабраць партфоліа.

Але дакладна вядома, што наступны крок — запыт бюджэтных сродкаў для працягу такой «важнай» і ацэненай граматамі міністэрстваў дзейнасці, на праект «За моцную Беларусь». Ён дзяліўся такімі планамі з сілавікамі, але падрабязна гэта абмяркоўваў, па логіцы, з цывільнымі чыноўнікамі, якія маглі б знайсці на гэта бюджэт, бо ў вайскоўцаў яго не было.

І ў гэтым заключаецца прынцыповы момант. Калі ён проста дурыў чыноўнікаў, то абыдзецца адміністратыўкамі за неправамернае нашэнне форменнага адзення, а таксама, я думаю, за дыскрэдытацыю нашых дзеячаў МУС, якія з ім фоткаліся — артыкулы тут могуць быць любыя. А вось калі ён атрымаў грошы ад дзяржавы на сваю «За моцную Беларусь» — гэта крыміналка», — разважае суразмоўца, знаёмы з сітуацыяй. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Бобр
    17.04.2023
    А что говорят госСМИ на эту ситуацию? Или ждут формулировки с верху?
  • даведка
    18.04.2023
    За Корзюка отсидел, теперь сидит за Барсукова, потом пересядет за Балабу, а там этапом «за батьку» в СИЗО.
  • даведка
    18.04.2023
    Новым министром здравоохранения вместо Пиневича однозначно должен стать психиатр, вхожий к Лукашенко!

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць