Свет11

Расія вядзе картаграфаванне падводнай інфраструктуры Скандынавіі — СМІ

Расійскія караблі-разведчыкі рыхтуюць дыверсіі супраць марскіх ветраных электрастанцый, газаправодаў і сілавых кабеляў у Даніі і краінах Паўночнай Еўропы. Пра гэта паведамляе DR са спасылкай на расследаванне выданняў Даніі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швецыі.

Скрыншот відэа

Па даных еўрапейскіх разведслужбаў і экспертаў, расійская ваенная праграма складае карту марскіх ветраных электрастанцый, газаправодаў, сілавых і інтэрнэт-кабеляў у водах вакол Даніі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швецыі.

«У выпадку канфлікту з Захадам яны гатовыя і ведаюць, куды ўмяшацца, калі хочуць паралізаваць дацкае грамадства», — сказаў начальнік контрвыведкі дацкай паліцэйскай разведвальнай службы (PET) Андэрс Хенрыксен.

Са слоў крыніц, вайсковая праграма займае цэнтральнае месца ў падрыхтоўцы Расіі да буйнога канфлікту з Захадам.

«Гэта стратэгічны патэнцыял для Расіі, які лічыцца вельмі важным і кантралюецца непасрэдна з Масквы», — заявіў кіраўнік выведвальнай службы Нарвегіі Нільс Андрэас Стэнсанес.

Паведамляецца, што ў паўночных водах плаваюць расійскія «караблі-прывіды», якія адключылі перадатчыкі і не паведамляюць пра сваё месцазнаходжанне.

У прыватнасці, гаворка ідзе аб расійскім ваенным караблі «Адмірал Уладзімірскі», які афіцыйна займаецца марскімі даследаваннямі, але, па даных крыніц DR, ён таксама выкарыстоўваецца для разведвальнай працы.

У лістападзе 2022 года гэты карабель хадзіў па Балтыйскім моры, пралівах Вялікі Бельт і Катэгат, а таксама па Паўночным моры.

Яго маршрут праходзіў як цяперашнімі, так і будучымі марскімі ветранымі электрастанцыямі, яго бачылі таксама ля іншых аб'ектаў крытычнай інфраструктуры каля берагоў Бельгіі і Нідэрландаў.

Паводле ацэнак разведвальных крыніц і экспертаў, мэтай місіі «Адмірала Уладзімірскага» была падрыхтоўка дыверсіі, каб Расія мела магчымасць, у прыватнасці, паралізаваць энергазабеспячэнне паўночна-заходняй Еўропы.

Летась журналісты выявілі 50 расійскіх суднаў, якія за апошнія 10 гадоў хадзілі падазронымі маршрутамі.

Паводле крыніц DR, такія судны, як «Адмірал Уладзімірскі», адпраўляюць інфармацыю ў разведвальную сістэму, адкуль да яе можа атрымаць доступ, сярод іншага, расійская праграма падводнай вайны пад назвай Gugi.

Чытаць таксама:

«Гэта траянскі конь». Кітай можа шпіёніць з дапамогай партовых кранаў — крыніцы ў Пентагоне

Нарвегія высылае 15 шпіёнаў з пасольства Расіі

У Польшчы затрымалі яшчэ аднаго расійскага шпіёна. Яго грамадзянства не раскрываецца

Каментары1

  • Том
    19.04.2023
    Знайсці, і патапіць без каментароў, гупнікі толькі так разумеюць!

Цяпер чытаюць

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію3

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Першая частка «Валадара пярсцёнкаў» выйдзе ў пракат з дубляжом на беларускай мове3

У Віцебску аўтасалон выставіў балід «Формулы-1». Няўжо сапраўдны?

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?10

У Мінску кіроўца аўтобуса не пусціў у салон жанчыну з сабакам. Ці мае ён рацыю?7

Дакументальны фільм пра Меланію Трамп аказаўся касавым правалам2

Кітай забараняе «нябачныя» клямкі ў аўтамабілях3

«Белсаюздрук» далучаюць да «Белпошты»

Маск плануе стварыць на калязямной арбіце сапраўднае сузор’е цэнтраў апрацоўкі даных. Расія занепакоеная2

Сучасныя цягнікі з Мінска ў Віцебск і Магілёў мяняюць на старыя9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію3

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць