Эканоміка

Калаўр расказаў, што падтрымала эканоміку ва ўмовах санкцый

Адна з ўмоў — павышэнне стаўкі рэфінансавання.

Нацбанк
Будынак Нацбанка

Старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр пералічыў меры, якія дапамаглі падтрымаць беларускую эканоміку ва ўмовах санкцый, піша БелТА.

Калаўр адзначыў, што адразу пасля «ўвядзення маштабных санкцый» рэгулятар павысіў стаўку рэфінансавання: з 1 сакавіка 2022 года яна вырасла з 9,25 да 12% гадавых. На такім узроўні стаўка пратрымалася да канца года. Банкі ў сакавіку-красавіку 2022 года павялічылі даходнасць па зберажэннях у нацыянальнай валюце.

З мая мінулага года працэнтныя стаўкі пачалі зніжацца, а да канца года сярэдні кошт новых рублёвых крэдытаў, прапанаваных банкамі і Банкам развіцця юрыдычным асобам, склаўся на ўзроўні 9,7% гадавых. 

Таксама падтрымаў эканоміку і курсавы фактар. За мінулы год рэальны эфектыўны курс беларускага рубля знізіўся на 2,2%. Такая сітуацыя, па словах кіраўніка галоўнай фінансавай установы краіны, павысіла цэнавую канкурэнтаздольнасць беларускіх экспарцёраў на знешніх рынках.

«Акрамя таго, у мэтах пашырэння магчымасцяў банкаў па фінансаванні прадпрыемстваў прыняты шэраг новых контрцыклічных мер, што дазволіла банкам ўзяць на сябе дадатковыя рызыкі. Без названых мер банкі не змаглі б даць эканоміцы рэсурсную падтрымку ў тым аб'ёме, які быў фактычна аказаны. Фінансаванне рэальнага сектара эканомікі ажыццяўлялася пераважна ў нацыянальнай валюце, што было абумоўлена змяненнем знешнегандлёвых патокаў і валют разлікаў», — праінфармаваў Павел Калаўр.

Адначасова была захавана крэдытная падтрымка насельніцтва. Аб'ём крэдытаў, выдадзеных банкаўскай сістэмай, склаў амаль Br120 млрд, што на 13,3% больш, чым у 2021 годзе. Пры гэтым суб'ектам гаспадарання было выдадзена амаль Br111 млрд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве10

Навукоўцы дадалі ў бетон чалавечыя фекаліі. Вынік здзівіў9

У Мінску майстар-цырульнік адкрыў дабрачынны каталіцкі барбершоп3

Школе ў Навагрудку прысвоілі імя Язэпа Драздовіча4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць