Грамадства

Дзе ў Беларусі пабудуюць сховішча ядзерных адкідаў 

Да 2030 года ў Беларусі павінна зʼявіцца сховішча радыеактыўных адкідаў. DW высвятляла, якія пляцоўкі для яго размяшчэння найболей верагодныя.

Асноўнай крыніцай радыеактыўных адходаў (РА) у РБ зʼяўляецца першая ў краіне атамная электрастанцыя. Адпрацаванае ядзернае паліва ўлады разлічваюць адпраўляць з Беларускай АЭС на перапрацоўку ў Расію. Але частка яно потым вернецца назад. У сувязі з гэтым улады павінны стварыць сваю сістэму доўгачасовага захоўвання РА.

У Дзяржатамнаглядзе адзначаюць, што пры стварэнні стратэгіі абапіраліся, перш за ўсё, на расійскі вопыт. Там падзяляюць радыеактыўныя адходы і адпрацаванае ядзернае паліва (АЯП). АЯП — найбольш небяспечная частка адходаў, якую выгружаюць з рэактараў пасля працы. Згодна са стратэгіяй, іх з РБ будуць адпраўляць у РФ.

Як тлумачыць рэдактар ​​рэсурса Atominfo Аляксандр Увараў, адпрацаванае ядзернае паліва — гэта сыравіна для атамнай энергетыкі. «У Расіі яго перапрацоўваюць, — працягвае эксперт. — Першую партыю [з БелАЭС] адправіць прыкладна ў 2032 годзе. Да таго яна будзе захоўвацца ў спецыялізаваным басейне на самой атамнай электрастанцыі. Калі паліўная зборка выгружаецца з рэактара, яна занадта гарачая для транспарціроўкі, увесь гэты час яе будуць ахалоджваць».

«Увоз замежнага АЯП для перапрацоўкі — платная паслуга»

Эксперт праграмы «Бяспека радыеактыўных адходаў» Расійскага сацыяльна-экалагічнага саюза, інжынер-фізік Андрэй Ажароўскі дадае, што краіны, якія валодаюць ядзернай зброяй, глядзяць на АЯП як на рэсурс, бо ў любым рэактары, што працуе на ўранавым паліве, непазбежна ўтвараецца плутоній, які мае ваеннае значэнне. 

«Рэактарны плутоній па сваіх характарыстыках адрозніваецца ад зброевага, але з яго ўсё ж можна ствараць ядзерныя выбуховыя прыстасаванні, — удакладняе суразмоўца. — Увоз замежнага АЯП, нават для перапрацоўкі, — гэта платная паслуга. На будаўніцтва АЭС [у Астраўцы] Расія дала Беларусі крэдыт, але ў свеце няма практыкі пазычаць на абыходжанне з радыеактыўнымі адходамі».

Расійскае заканадаўства дапускае ўвоз замежнага АЯП толькі з мэтай «часовага тэхналагічнага захоўвання і (або) перапрацоўкі». Пры гэтым частка беларускіх радыеактыўных адходаў павінна вярнуцца назад, гэта замацавана і ў расійскім законе «Аб навакольным асяроддзі», і ў стратэгіі Беларусі па абыходжанні з РА.

Што будзе захоўвацца ў беларускім сховішчы і дзе яго пабудуюць?

Афіцыйная пазіцыя Мінска зводзіцца да таго, што Масква забярэ сабе не толькі плутоній з уранам, але ўсе даўгавечныя радыеактыўныя адходы — пад 200 радыенуклідаў, якія маюць дастаткова працяглы перыяд паўраспаду, адзначае Андрэй Ажароўскі. «У Беларусі лічаць, што Расія верне [Мінску] толькі цэзіевую і стронцыевую фракцыі, іх трэба захоўваць 300 гадоў, каб рэчывы распаліся да незаўважных канцэнтрацый», — тлумачыць эксперт.

У міністэрстве энергетыкі Беларусі кажуць, што нізкаактыўныя і сярэднеактыўныя адходы будуць знаходзіцца ў сховішчах 10 гадоў і затым перавозіцца ў пункт захавання. Высокаактыўныя адходы будуць размешчаны на тэрыторыі БелАЭС на працягу тэрміну яе эксплуатацыі, а далей прадугледжваецца іх доўгачасовае захоўванне. На думку Ажароўскага, у Беларусі будзе пабудавана сховішча прыпаверхневага тыпу, «Расатам» зараз узводзіць некалькі такіх абʼектаў.

Як яны выглядаюць? Бетонныя канструкцыі сыходзяць прыкладна на чатыры метры ўніз і чатыры ўверх. Зверху ўкладваюцца пласты гліны, пяску, геатэкстыль, робіцца груд. Павінна быць, паводле эксперта, выканана два прынцыпы — рэгулярны маніторынг і магчымасць у будучым, калі будзе знойдзена лепшае рашэнне для ўтылізацыі, разабраць канструкцыю.

Абмежаванняў па аддаленасці ад населеных пунктаў для такіх абʼектаў няма.

Беларускія ўлады пакуль не паведамляюць, дзе менавіта размесціцца сховішча.

Андрэй Ажароўскі лічыць найбольш верагоднымі два варыянты — у раёне Астраўца, дзе мясцовыя жыхары ўжо прывыклі да суседства з АЭС, таму хваляванняў будзе менш; альбо на тэрыторыі, забруджанай радыяцыяй пасля аварыі ў Чарнобылі.

«Там быццам таксама не будзе супраціву, але гэта дрэнная ідэя — падняць заражаную зямлю, каб ствараць там інфраструктуру», — сказаў эксперт.

Чытайце таксама:

«Чарнобыль будзе з намі не 30 і нават не 300 гадоў». Інжынер-фізік — пра новыя рызыкі для Беларусі ў сувязі з уварваннем расійскіх вайскоўцаў на ўкраінскія АЭС

БелАЭС летась прастойвала больш за палову часу — МАГАТЭ

Літоўская разведка: Беларусь і «Расатам» замоўчваюць інцыдэнты на Астравецкай АЭС

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць