Грамадства22

Апошнія населеныя пункты ў Беларусі стануць чыстымі ад радыяцыі праз 67 гадоў — эколаг

Намесніца дырэктара па навуковай рабоце Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута ім. Сахарава БДУ Марыя Гермянчук на 37-ю гадавіну Чарнобыльскай катастровы расказала БелТА, якое прагназуецца далейшае развіццё радыеактыўнай сітуацыі ў Беларусі. 

Чарнобыльская зона

Паводле спецыялісткі, пералік населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання, абнаўляецца раз на пяць гадоў, цяпер у ім крыху больш за 2 тысячы населеных пунктаў з 945 тысячамі жыхароў. І для кожнага з гэтых пунктаў разлічаны год, калі ён з больш высокай зоны забруджвання пяройдзе ў больш нізкую, а таксама калі наогул выйдзе з зоны радыеактыўнага забруджвання.

Самы далёкі часавы арыенцір — 2090 год, але населеных пунктаў, якія захаваюць статус аж да таго часу — зусім няшмат, некалькі дзясяткаў. У асноўным жа працэс вывядзення паселішчаў у іншы статус будзе ісці ў 2030-2040-я гады, сказала Гермянчук.

Праўда, варта ўлічваць, што падыходы да радыяцыйнай бяспекі цяперашняга палітычнага рэжыму заўсёды крытыкавалі, таму пры змене палітычнай сітуацыі эколагі таксама могуць стаць не настолькі аптымістычнымі. 

Зрэшты, трэба разумець, што і цяпер спецыялісты гавораць толькі пра тэрыторыі па-за межамі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Хоць, па афіцыйных звестках, плошча забруджвання цэзіем-137 у Беларусі дзякуючы натуральнаму радыеактыўнаму распаду скарацілася практычна ўдвая — з 23 да 12,3% ад усёй тэрыторыі краіны, абсалютна бяспечнай цалкам уся тэрыторыя Беларусі стане вельмі няхутка.

У Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку выпала шмат радыеактыўнага плутонію-241, а ён пры распадзе ўтварае новае высокатаксічнае рэчыва — амерыцый-241. Гэтая рэакцыя, паводле разлікаў эколагаў, будзе працякаць да 2056 года, і толькі пасля таго сам амерыцый пачне больш актыўна распадацца.

«Таму чакаць, што Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік у агляднай будучыні стане абсалютна чыстай тэрыторыяй і там можна будзе весці гаспадарку без абмежаванняў, не даводзіцца. Гарызонт планавання нам цяпер паказвае, што гэтая тэрыторыя (яна адносіцца да катэгорыі ядзернай спадчыны) у блізкія гады так і застанецца забруджанай. Акрамя амерыцыю, там яшчэ і плутоній ёсць. А яго перыяд паўраспаду — тысячы гадоў», — патлумачыла эколаг.

Каментары2

  • ЧЕРНОБЫЛЬСКАЯ БОЛЬ
    26.04.2023
    Период полураспада некоторых радиоктивных элементов тысячи лет, так что всё это бред. Рашка загрязнила 30% Беларуси на века, посадив чернобыльские облака на Беларусь. Будь проклят московский оркастан!
  • Васіль.
    26.04.2023
    Пэрыяд паўраспаду плютонію-239 — больш за 24 тысячы гадоў. Гэта ў пяць разоў болей, чым узрост эгіпецкіх пірамід. Гэта не кажучы пра заьруджаную глебу. У выніку распаду плютонію-241 утвараецца амэрыцый-241. Паводле прагнозаў навукоўцаў, як радыяактыўнасьць глебы на тэрыторыях, заражаных гэтым элемэнтам вырасьце ў 2,4 разу. Праз 100 гадоў пасьля аварыі, у 2086 годзе, агульная радыяактыўнасьць глебы на такіх заражаных тэрыторыях Беларусі будзе ў 2,4 разу вышэйшая, чым у пачатковы пасьляаварыйны пэрыяд.
    Так званага "эколага" адпраўляйце ўслед за руцкім караблём.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ14

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў19

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць20

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў3

На свет насоўваецца «Гадзіла» сярод кліматычных з'яў. Калі яна дасягне піку і чаго чакаць Еўропе?4

Маск: Зяленскаму трэба пайсці13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць