Свет11

Улады Кыргызстана закрылі мясцовую службу «Радыё Свабода»

Ленінскі раённы суд Бішкека задаволіў іск мясцовага Міністэрства культуры і пастанавіў закрыць «Азатык Медыя» — кыргызстанскую службу «Радыё Свабода».

Міністэрства культуры, інфармацыі, спорту і маладзёжнай палітыкі Кыргызстана яшчэ 23 студзеня звярнулася ў Ленінскі раённы суд Бішкека з іскам аб спыненні дзейнасці ўстановы «Азатык Медыя» як сродку масавай інфармацыі.

У ведамстве заявілі, што «Азатык Медыя» праігнараваў патрабаванне выдаліць відэаматэрыял пра канфлікт, які адбыўся ў верасні 2022 года на кыргызска-таджыкскай мяжы.

У Мінкультуры лічаць, што «дзеянні «Азатык Медыя» супярэчаць патрабаванням закона «Аб сродках масавай інфармацыі», у адпаведнасці з артыкулам 23 якога, не дапускаецца прапаганда вайны, гвалту і жорсткасці, нацыянальнай, рэлігійнай выключнасці і нецярпімасці да іншых народаў і нацый».

16 верасня 2022 года Мінкультуры Кыргызстана канстатавала, што ў адным з відэаматэрыялаў на «Азатык Медыя» «былі выкарыстаныя элементы мовы варожасці, непацверджаная інфармацыя». Патрабаванне выдаліць матэрыял рэдакцыя праігнаравала, пасля чаго рэсурс быў заблакаваны. Пазней паведамлялася аб блакаванні банкаўскіх рахункаў «Азатык Медыя».

Каментары1

  • Казік
    28.04.2023
    За што там кіргізы змагаліся? Хто там казаў, "глядзіце, беларусы, як трэба пратэставаць"

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Выбары ў Каардынацыйную раду перанясуць амаль на дзень7

Трамп заявіў пра намер забраць узбагачаны ўран з Ірана1

Акцёр Сяргей Тоўсцікаў змагаецца з цяжкай хваробай1

«Вось я сваіх дзяцей вывез»: лідар «Народнай грамады» Вільскі ўпікнуў Бабарыку за сына ў турме17

«Мне пофіг. Штрафуйце мяне, я багаты». Турыст на Гаваях кінуў камень у рэдкага цюленя — мясцовыя жыхары не даравалі21

На самалёце Лукашэнкі прывезлі ў Маскву бульбу для Прыдыбайлы6

Колькасць войска Канады расце самымі хуткімі тэмпамі за 30 гадоў. Прычына не толькі ў Трампе1

Падсасонны расказаў, як беларускія спецслужбы падсылалі да яго агента4

Аляксей Хлястоў расказаў, што ў таксі працуе і яго сын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць