Усяго патроху1919

Псіхапатам падабаецца гэтая музыка. Праверце, ці не слухае яе ваш сябар

Насуперак уяўленням, што псіхапаты маюць вытанчаны густ і аддаюць перавагу класічнай музыцы, апытанні навукоўцаў сведчаць пра тое, што людзям з псіхапатычнымі схільнасцямі найчасцей падабаюцца рэп і хэві-метал.

Joaquin Phoenix in the film
Кадр з фільма «Джокер». Фота: Nico Tavernese / Warner Bros.

Поп-культура стварыла шмат вобразаў зладзеяў-псіхапатаў, якія ў перапынках паміж жорсткімі забойствамі атрымліваюць асалоду ад класічнай музыкі. Дастаткова згадаць музычныя густы вядомага забойцы Ганібала Лектэра, Алекса — героя «Заваднога апельсіна» (улюбёным творам якога была «Дзявятая сімфонія» Бетховена) або танец Джокера ў прыбіральні пад гукі віяланчэлі ісландскай музыканткі Хільдур Гуднадоўцір.

Але ж апытанне навукоўцаў з Нью-Ёркскага ўніверсітэта кажа пра тое, што сапраўдныя псіхапаты аддаюць перавагу не ўзвышаным мелодыям, а рэпу.

Псіхапаты — сярод нас

Прафесар Паскаль Валіш, аўтар даследавання, звярнуў увагу, што псіхапаты — «не забойцы, якія бегаюць з сякерай». Гэтыя людзі могуць працаваць побач з вамі і выглядаць як звычайныя калегі.

Аднак, калі капнуць глыбей, стане зразумела, што чалавек з псіхапатычнай асобай мае спецыфічны спосаб успрымання рэчаіснасці, а таксама дэфіцыт эмпатыі.

Псіхапаты ў большай ступені, чым іншыя, ставяць свае патрэбы вышэй за патрэбы іншых людзей. Пераследуючы свае мэты, яны часта не падпарадкоўваюцца сацыяльным і маральным нормам. Таксама яны могуць прычыняць боль іншым і пры гэтым не адчуваць ніякіх згрызотаў сумлення.

Якія трэкі ўпадабалі людзі з псіхапатычнымі схільнасцямі?

У даследаванні ўдзельнічала 200 чалавек. Спачатку яны прайшлі псіхалагічны тэст LSRP, які правярае псіхапатычныя рысы. У ім 26 сцвярджэнняў, і чалавек, які праходзіць тэст, мусіць адказаць, наколькі ён з гэтымі сцвярджэннямі згодны.

Затым даследчыкі аб'ядналі адказы ў гэтым тэсце з вынікамі апытанняў пра музычныя густы. У выніку яны склалі спіс песень, якім аддаюць перавагу людзі з самымі высокімі паказчыкамі псіхапатыі.

На вяршыні рэйтынга аказалася песня гурта Blackstreet — No Diggity.

Таксама на вышыні была песня Эмінема Lose Yourself (якая стала саўндтрэкам да фільма «Восьмая міля» рэжысёра Кёрціса Хэнсана і атрымала «Оскар»).

Людзям з найменшымі псіхапатычнымі схільнасцямі больш за ўсё спадабаліся песні My Sharona гурта The Knack і Titanium Давіда Гета.

Падобнае даследаванне праводзіў оксфардскі псіхолаг Кевін Датан. У выніку анлайн-апытання трох мільёнаў чалавек ён вызначыў, што людзям з псіхапатычнымі схільнасцямі больш за ўсё падабаецца слухаць рэп, а затым хэві-метал. Значна менш ім падабаецца класічная музыка або джаз.

Чытайце яшчэ:

Папулярнасць K-pop шкодзіць экалогіі планеты — даследаванне 

«Гэта як у фільме жахаў. Мы не ведаем, чаго яны ад нас хочуць». Дзвюх дзяўчын ужо некалькі месяцаў штодня тэрарызуюць чайкі

 Вучоныя даказалі, што расліны ўмеюць размаўляць

Каментары19

  • Чаркашкварка
    03.05.2023
    Вельмi актуальна, прауда што да музыкi, то гэтыя трэкi больш падыходзяць да месца дзе рабiлася даследванне, а у нас хворыя слухаюць iншае: за родину за сталина, мой адрес советский союз, лукашэнка наш атец.

    Ваш атец але прыйдзе яму п...ц.
  • Mafkees
    03.05.2023
    Я всю жизнь слушаю Slayer,Sodom,Kreator,Pantera,Immortal,Marilyn Manson,Slipknot,Coal chamber,Soulfly,Ac/Dc можно долго перечислять. И я не психопат. )
  • mikola
    03.05.2023
    zgodzen na use 100...............

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць