Грамадства5757

Былая кіраўніца пружанскай мастацкай школы, якая засвяцілася ў рэпрэсіях, пераехала ў ЗША

Мяркуючы па сацсетках, Вераніка Крылова перабралася ў Амерыку нядаўна. Яе імя згадвалася ў некалькіх палітычных справах.

Вераніка Крылова посціць фота з Фларыды

У Пружанах Вераніка Крылова займала пасаду кіраўніка Дзіцячай школы мастацтваў імя Шырмы.

Яе імя звязваюць з рэпрэсіямі з-за двух выпадкаў.

У школе мастацтваў працавала прыбіральшчыцай Людміла Царану. Улетку 2020 года яна ўдзельнічала ў ланцугах салідарнасці. 6 мая 2021-га жанчыну асудзілі на 1,5 года хатняй хіміі за рэпост запісу аб мясцовым участковым. Людмілу судзілі па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп).

Падчас знаходжання на хатняй хіміі начальніца Крылова, па словах Царану, прымушала яе падпісаць заяву на звальненне па дамове бакоў. Магчыма, такі ціск яна ажыццяўляла па ўказанні зверху.

Наступствам такога звальнення магла быць замена прызначанага пакарання на больш строгае — пазбаўленне волі (артыкул 55 Крымінальнага кодэкса).

Крылова выпісала на падначаленую два дысцыплінарныя спагнанні — за недастатковы кантроль за дысцыплінай (у выніку чаго дзеці пашкодзілі трубу ў прыбіральні) і за адсутнасць запісу ў кнізе ўліку працоўнага часу. Але ў абавязкі прыбіральшчыцы не ўваходзіць кантроль за дысцыплінай навучэнцаў на перапынках (згодна з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 08.10.2020 №83).

Дакумент за подпісам Крыловай аб накладанні дысцыплінарнага спагнання ад 19.01.2022 на Людмілу Царану
Дакумент за подпісам Крыловай аб накладанні дысцыплінарнага спагнання ад 27.01.2022 на Людмілу Царану

«Падчас адбывання пакарання — з 07.07.2021 па 07.01.2023 — Крылова ўжывала ў адносінах да мяне псіхалагічны і маральны ціск, прымушала мяне звольніцца па ўласным жаданні. Пасля маёй адмовы вынесла мне вымову і спагнанне, каб звольніць па артыкуле. Яе сістэматычны ціск на мяне прывёў да таго, што я ад роспачы спрабавала скончыць жыццё самагубствам. Больш за месяц я правяла ў дыспансеры [псіхічнага здароўя] «Магілёўцы». Цяпер яшчэ праходжу лячэнне ад дэпрэсіі цяжкай формы. Дзякуючы дапамозе «Байсол», я была эвакуіравана з Беларусі і цяпер знаходжуся ў бяспецы», — напісала Людміла Царану ў лісце да журналістаў і праваабаронцаў.

Ліст Людмілы Царану да журналістаў і праваабаронцаў

Таксама Вераніка Крылова праходзіла як пацярпелая па справе палітвязняволенага гітарыста «Крамбамбулі» Уладзіслава Плюшчава.

Усяго па справе прызналі пацярпелымі 43 чалавекі.

Музыку абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады), арт. 188 (паклёп), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных).

Уладзіславу прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Як стала вядома «Нашай Ніве», цяпер Вераніка Крылова жыве ў штаце Фларыда. У фэйсбуку жанчыны пазначаны горад Сані-Айлс-Біч, які празвалі «маленькай Масквой», бо там шмат рускамоўных.

Вераніка Крылова. Фота: сацсеткі

Сёлета мэрам Сані-Айлс-Біч стала эмігрантка з Беларусі Ларыса Свечын.

Іншыя сацсеткі — старонка «УКантакце», а таксама інстаграм — у Веранікі Крыловай закрытыя. 

Скрын з сацсетак

«Наша Ніва» звярнулася да Веранікі Крыловай у сацсетках з просьбай пракаментаваць яе пераезд у ЗША, але на момант публікацыі адказу ад яе не атрымала. 

Мяркуючы па фэйсбуку, у ЗША Вераніка Крылова пераехала ў канцы лютага 2023-га. Па інфармацыі «Нашай Нівы», яна магла цікавіцца тым, як атрымаць у ЗША палітычны прытулак. У Амерыцы ў яе, наколькі вядома, жыве дачка.

Лукашэнкаўцы пры гэтым малююць ЗША як цэнтр сусветнага зла, краіну, якая дэградуе і дзе простыя людзі жывуць усё горш.

Чытайце таксама: 

Музыку «Крамбамбулі» Уладзіславу Плюшчаву прысудзілі два гады калоніі

Палітзняволеная Ларыса Кузьменка выйшла на волю. У яе была клаўстрафобія

Колькі палітвязняў памерла ці звяло рахункі з жыццём праз невыносныя ўмовы за кратамі

Былога прэсавага сакратара Купалаўскага тэатра дапытвалі па справе «аб дзяржздрадзе»

Каментары57

  • Ноўнэйм
    12.05.2023
    Будзем спадзявацца, беларуская дыяспара ў Амерыцы не дасць ёй спакойна рэлаксаваць пад фларыдскім сонцам!?
  • Перагарнула старонку
    12.05.2023
    Это жызнь. Тапіла іншых, прыстасоўвалася, паклёпнічала. Цяпер перагарнула старонку, як вучыў чучхэ. І нічога ёй за паскудствы з мінулага жыцця не будзе. Вы б яшчэ напісалі, кім ёсць муж гэтай функцыянеркі. Бо цікава ж.
  • Візаві
    12.05.2023
    Ноўнэйм , нават у Беларусі ёй ніхто не цікавіўся. А там хто будзе з ёй разбірацца? Хіба што можна напісаць у амерыканскія органы пра ўсю паднаготную гэтай функцыянеркі, каб ёй анулявалі візу. Але гэтым трэба займацца нам.

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне1

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай спакваля пашырае сваю марскую юрысдыкцыю на ўсход ад Тайваня

У Бабруйску 73‑гадовы пенсіянер забіў 82‑гадовага пасля 25‑ці гадоў сяброўства3

Каб абысці санкцыі, Альфа Банк перайменаваў свой мабільны дадатак для айфонаў у «Разумны спадарожнік»3

У метро паказалі, як непазнавальна за 30 гадоў змяніліся ваколіцы станцыі «Усход» ФОТАФАКТ15

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце13

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?5

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне1

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць