Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў аўторак, 16 мая, выступіць на сесіі адкрыцця IV саміта Рады Еўропы «Аб'яднаныя вакол каштоўнасцяў», які пачне працу ў сталіцы Ісландыі Рэйк'явіку, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Зяленскі выступіць з прамовай пасля ўступнага слова прэм'ер-міністра Ісландыі Катрын Якабсдоцір.
Таксама запланаваныя выступленні прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, канцлера Германіі Олафа Шольца, прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Рышы Сунака і прэзідэнткі Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен.
На саміце будзе прысутнічаць і лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская.
Саміт адкрыецца ў 20:45 па мінскім часе. Ён будзе праходзіць 16-17 мая.
У апошнія дні Зяленскі наведаў Нідэрланды, Францыю, Італію і Ватыкан, Нямеччыну і Брытанію.
Каментары