Эканоміка33

З 19 мая падымаюць тарыфы «Яндэкс Go» і Uber

Паводле інфармацыі выдання «Анлайнер», з 19 мая таксі «Яндэкс Go» і Uber зменяць тарыфы, прынамсі ў Мінску. Гаворка ідзе пра падаражанне, хоць і не самае значнае.

На гэты момант у «Эканоме» мінімальная цана паездкі складае 2,5 рубля. У яе ўключаныя 4 хвіліны і 1,5 км дарогі. Далей па горадзе — не больш за 0,4 рубля за 1 км і не больш за 0,13 рубля за 1 хвіліну.

Цяпер мінімальная цана можа падрасці да 2,7 рубля, яна будзе ўключаць ужо 3 хвіліны і 1,5 км. Далей па горадзе — не больш за 0,45 рубля за 1 км і не больш за 0,13 рубля за 1 хвіліну.

Падобны рост цэнаў чакаецца і ў «Камфорце». Мінімальная цана паездкі пакуль складае 3,1 рубля, будзе — 3,38 рубля. Далей кошт за 1 км можа вырасці з 0,5 рубля да 0,56 рубля пры тым жа кошце за кожную хвіліну.

Гэты крок быў чаканы, бо з 1 студзеня гэтага года для ІП была павялічаная стаўка падаходнага падатку, і гэта павялічыла фінансавую нагрузку на кіроўцаў.

Інфармацыю аб змене тарыфаў карэспандэнту «Анлайнера» пацвердзілі ў прэс-службе «Яндэкс Go». 

Каментары3

  • Аналь Нер
    18.05.2023
    Анлайнер традыцыйна жыве сваім беспрынцыпным чаркашкварачным жыццём.
  • Woodoo Cult
    19.05.2023
    Ни Яндекс Г, ни убер Г никогда не пользовался и не собираюсь.
  • Dendraryj
    19.05.2023
    Шлакавыя манапалісты сумніўнага паходжання, якія дзяруць плату за свае паслугі на сваё меркаванне. Беларуская служба таксі знішчаная.

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе6

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе6

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць