Здарэнні

Мінчук спаў у чужым аўто, а потым умудрыўся яго прадаць за 150 рублёў

Цікавы выпадак адбыўся днямі ў сталіцы.

Фота ілюстрацыйнае

У міліцыю звярнуўся мінчук з заявай аб крадзяжы аўтамабіля. Ён расказаў, што пакінуў машыну ў няспраўным стане на стаянцы гандлёвага цэнтра, паведамляе мінская міліцыя.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС высветлілі абставіны здарэння і затрымалі 38-гадовага мужчыну.

Ён растлумачыў, што ўбачыў на паркоўцы аўтамабіль, дзверцы якога былі адчыненыя. Мужчына сеў у салон, дзе ў бардачку знайшоў дакументы.

На працягу некаторага часу затрыманы перыядычна спаў у машыне, пасля чаго ахоўнік гандлёвага цэнтра папрасіў адагнаць яе. Фігурант размясціў аб'яву і прадаў машыну за 150 рублёў, грошы, безумоўна, патраціў.

Характэрна, што пакупнік набыў тэхнічна няспраўнае аўто і самастойна штурхаў яго са стаянкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла15

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла15

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць