Свет11

Сына Мілошавіча ўбачылі ўпершыню за больш чым 20 гадоў: ён у Маскве адкрываў помнік бацьку

Першы ў гісторыі помнік сербскаму дыктатару паставілі на плошчы Еўропы.

Аляксандр Залдастанаў і Марка Мілошавіч. Скрыншот відэа

Сын былога прэзідэнта Сербіі Слабадана Мілошавіча Марка Мілошавіч на гэтым тыдні ўзяў удзел у адкрыцці статуі ў гонар свайго бацькі, абвінавачанага ў шэрагу ваенных злачынстваў, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Двухметровую статую былога лідара Сербіі стварыў сербскі скульптар і па сумяшчальніцтве член Расійскай акадэміі мастацтваў Драган Радэнавіч.

У Расію скульптуру прывезлі на самалёце, дзе яе сустрэлі так званыя «Начныя ваўкі» — група набліжаных да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна байкераў.

Статую, якая, як падкрэсліваюць расійскія медыя, ёсць «першым у гісторыі» помнікам Слабадану Мілошавічу, усталявалі на плошчы Еўропы. На адкрыцці выступіў і Марка Мілошавіч, што стала яго першым з'яўленнем на публіцы за апошнія больш як 20 гадоў.

У кампаніі лідара «Начных ваўкоў» Аляксандра Залдастанава, які знаходзіцца пад санкцыямі ЕС праз падтрымку расійскай агрэсіі, Мілошавіч-малодшы зачытаў надпіс на помніку пра тое, што Сербія, маўляў, была «рэпетыцыяй таго, што адбылося з Расіяй, і таго, што цяпер адбываецца ва Украіне».

«Югаслаўскія войны — гэта тое самае, хіба што цяпер ва Украіне — паскораны варыянт. На жаль, мы прайгралі бітву і, спадзяюся, не прайгралі вайну. На нашых памылках і на нашым лёсе расіяне вывучылі ўрок, і мы пераможам», — сказаў мужчына, трымаючы ў руках сербскі сцяг.

Апошнія публічныя фота Марка Мілошавіча былі зробленыя больш за 20 гадоў таму. Ён з'ехаў з Сербіі ў Расію пасля звяржэння рэжыму бацькі ў кастрычніку 1999 года і атрымаў палітычны прытулак. На радзіме Мілошавіча-малодшага дагэтуль падазраюць у датычнасці да арганізаванай злачыннасці, таму ў выпадку вяртання дадому яго павінны арыштаваць.

Сам Слабадан Мілошавіч абвінавачаны ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці за яго ролю ў войнах у Босніі, Харватыі і Косаве ў 1990-я гады. Мілошавіч памёр у турме ў Гаазе ў 2006 годзе.

Каментары1

  • За Свабоду!
    16.06.2023
    Дзесьці заплакаў сумны Коля, пабачыўшы ў гэтым сваю будучыню.

У Расіі яшчэ ёсць небяспечныя баявыя сілы, якіх амаль не закранула вайна — топ-генерал НАТА7

У Расіі яшчэ ёсць небяспечныя баявыя сілы, якіх амаль не закранула вайна — топ-генерал НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Вясковец у полі наткнуўся на шкілет чалавека. Аказалася, памерлы даўно пайшоў на могілкі і не вярнуўся

Уладзімір Чудзянцоў выйшаў на свабоду і сустрэўся з Пратасевічам16

Беларус дэбютаваў у нью-ёркскай Метраполітэн-оперы2

65-гадовага Антона з «Зелянбуда» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Буйны адукацыйны цэнтр «Лідар» ужо месяц як не працуе1

Ад імя «Белай Русі» рассылаюцца лісты аб вылучэнні Качанавай у прэзідэнты8

Лідчук «на слабо» зняў штаны пасярод бара 4

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку11

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі яшчэ ёсць небяспечныя баявыя сілы, якіх амаль не закранула вайна — топ-генерал НАТА7

У Расіі яшчэ ёсць небяспечныя баявыя сілы, якіх амаль не закранула вайна — топ-генерал НАТА

Галоўнае
Усе навіны →