Кампраміс між Пуціным і Прыгожыным дасягнуты пры пасярэдніцтве Лукашэнкі — яго прэс-служба
Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што Лукашэнка па дамоўленасці з Пуціным вёў перамовы з Прыгожыным і нібыта дабіўся поспеху.

Паводле прэс-службы Лукашэнкі, калі сёння раніцай прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін праінфармаваў Лукашэнку пра сітуацыю, яны дамовіліся наконт сумесных дзеянняў.
Пасля таго Лукашэнка выйшаў на сувязь з Яўгенам Прыгожыным. Перамовы доўжыліся ўвесь дзень, і ў выніку бакі «прыйшлі да дамоўленасці аб недапушчальнасці развязвання крывавай бойні на тэрыторыі Расіі».
Яўген Прыгожын нібыта прыняў прапанову Лукашэнкі аб спыненні руху ўзброеных вагнераўцаў на тэрыторыі Расіі і далейшых кроках па дээскалацыі напружання.
«На гэты момант на стале — абсалютна выгадны і прымальны варыянт развязвання сітуацыі, з гарантыямі бяспекі для байцоў ПВК «Вагнер», — сцвярджае Лукашэнкава прэс-служба.
Чытайце таксама:
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары