Здарэнні11

У Варшаве прапаў 29-гадовы беларус

Абвестка пра знікненне 29-гадовага Канстанціна Кандраценкі з'явілася ў спецыялізаванай пошукавай суполцы ў фэйсбуку. 

Канстанцін некалькі месяцаў жыве ў Польшчы. Апошні раз яго бачылі 11 чэрвеня 2023 года ў цэнтры Варшавы. Да цяперашняга моманту ён не вяртаўся па месцы жыхарства і не звязваўся з роднымі і блізкімі.

Рост Канстанціна — 195 см, хударлявы целасклад, цёмна-русыя валасы, вочы зялёныя. 

Ёсць татуіроўка на перадплеччы (глядзіце на фота ).

У дзень знікнення мужчына быў апрануты (як на фота) у джынсавую куртку, цёмныя шорты і спартыўныя туфлі.

Можа быць з заплечнікам з прынтам у выглядзе чорна-белай шахматнай дошкі.

У Канстанціна ёсць праблемы з ментальным здароўем, і ён можа быць небяспечны для сябе і навакольных, гаворыцца ў паведамленні.

У выпадку сустрэчы з Канстанцінам, яго знаёмыя просяць не камунікаваць з ім, а неадкладна паведаміць у паліцыю.

Асобам, якія маюць інфармацыю пра зніклага мужчыну, неабходна звязацца з паліцэйскім участкам у Гданьску па тэлефоне: 47 741 17 22 альбо напісаць у паблік

Каментары1

  • Фрунзік
    29.06.2023
    На жаль, не магу напісаць у групу ў Фэйсбуку, таму пішу тут. Бачыў гэтага хлопца 27 чэрвеня блізу 12- й гадзіны ў 33-ім трамваі Варшавы. Ён выйшаў на прыпынку парк Ольшына, або на папярэднім

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць