Кур'еру з Віцебска далі 30 сутак за «пікет» і «экстрэмізм» у сацыяльных сетках
Суддзя Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 31 мая пастанавіла арыштаваць на 15 сутак за правядзенне пікетавання ў сацсетцы «УКантакце» кур'ера Уладзіміра Казлова. Таксама тая ж суддзя 19 чэрвеня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках пакарала Уладзіміра такім жа чынам.
З рапарта супрацоўніка ГУБАЗіКа вынікае, што Казлоў на сваёй старонцы размясціў фатаграфіі, якія змяшчалі фота мужчыны на фоне бел-чырвона-белага колеру і з гербам «Пагоня». З гэтага суддзя зрабіла выснову, што «правапарушальнік» публічна выказаў свае погляды на падзеі грамадска-палітычнага жыцця на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Пры вынясенні рашэння суддзя парушыла адміністрацыйнае заканадаўства, бо не ўлічыла наяўнасць у Казлова змякчальных абставінаў — наяўнасць у яго малалетняга сына, піша «Віцебская вясна».
Каментары