Свет22

Лідары Швецыі і Турцыі сустрэнуцца напярэдадні саміту NATO

Шведскі прэм'ер-міністр Ульф Крыстэрсан сустрэнецца ў панядзелак з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, каб паспрабаваць пераадолець дыпламатычны тупік, які ўзнік з-за пазіцыі Анкары наконт уступлення Швецыі ў NATO.

Ульф Крыстэрсан і Рэджэп Таіп Эрдаган. Анкара, лістапад 2022 года. Фота: AP Photo / Burhan Ozbilici, File

Перамовы двух лідараў напярэдадні саміту Альянсу ў Вільні праходзяць ва ўмовах, калі NATO імкнецца прадэманстраваць адзінства перад абліччам расійскай агрэсіі ва Украіне, як піша Бі-бі-сі.

У нядзелю Эрдаган пагаварыў па тэлефоне з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, калі той знаходзіўся ў самалёце і накіроўваўся ў Лондан. У кароткім паведамленні Белага дома адзначалася, у прыватнасці, што «Байдэн выказаў жаданне як мага хутчэй прыняць Швецыю ў NATO».

Адначасова з гэтым прэс-служба турэцкага лідара паведаміла, што падчас размовы Эрдаган і Байдэн дамовіліся правесці двухбаковую сустрэчу на саміце NATO.

У размове Эрдаган адзначыў, што Швецыя распачала правільныя крокі, калі ўнесла папраўкі ў антытэрарыстычнае заканадаўства, аднак рашэнне Стакгольма дазволіць акцыі прыхільнікаў забароненай у Турцыі Рабочай партыі Курдыстана «зводзіць гэтыя крокі на нішто».

Эрдаган таксама сказаў, што памылкова звязваць планаваную перадачу Турцыі амерыканскіх знішчальнікаў F-16 (гэтую ўгоду яшчэ павінен ухваліць Кангрэс) з пытаннем аб членстве Швецыі ў NATO.

Турцыя і Венгрыя застаюцца адзінымі чальцамі NATO, якія блакуюць ратыфікацыю далучэння Швецыі да Альянсу.

Будапешт заяўляў, што зробіць так, як Анкара, і ўхваліць сяброўства Швецыі ў НАТА, калі Турцыя дасць зялёнае святло.

Каментары2

  • Арні
    10.07.2023
    Швелам варта адмовіцца ад падтрымкі тэрарыстаў!
  • Ёсік
    10.07.2023
    Арні, як я разумею, у Турцыі таксама дыктатар. У такім разе ПКК, усе, хто супраць лукашэнкі, таксама тэрарысты, яны ж супраць дзейнай улады ў Беларусі.

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА13

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«А 4‑й гадзіне ночы мы зразумелі, што серверы проста вычышчаныя». Яраслаў Іванюк расказаў падрабязнасці пра атаку на анлайн-бібліятэку «Камунікат»11

Малады дзед з Кармы захацеў далучыць Сумы да Расіі. Практычны вынік — унучка ў Мазыры убачыць яго толькі на фота8

Група захопу затрымала вядомых віцебскіх трэш-стрымераў падчас эфіру11

Смяротны вірус з круізнага лайнера пранік у Еўропу і пачаў перадавацца ад чалавека да чалавека4

Adidas апране беларускіх футбалістаў. Што кажуць у кампаніі?

Нямецкі турыст выйграў суд пра занятыя лежакі ля басейна6

Жанчына з інваліднасцю з Гомеля, якой некалі дапамагала Алексіевіч, выйшла на свабоду пасля палітычнага тэрміну1

Нягледзячы на санкцыі, расіянам сталі выдаваць больш шэнгенскіх віз9

Пашынян адмовіўся прысутнічаць на парадзе ў Маскве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА13

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць