Грамадства88

У Гомелі жанчына купіла «Лексус» на даходы ад продажу кропу. Яна так кажа

Падатковыя інспектары Гомельскага раёна звярнулі ўвагу на буйныя пакупкі прадпрымальніцы, якая афіцыйна займаецца продажам аўтазапчастак. Тым не менш куплю дарагіх аўто і кватэры ў Гомелі яна патлумачыла даходамі ад продажу вырашчанага на сваім агародзе ўраджаю, піша «Белка».

Жанчына з 2010 года зарэгістраваная прадпрымальнікам, займаецца продажам запчастак да аўтамабіляў, паказвае нядрэнную выручку, своечасова выплачвае падаткі.

Да гэтага часу прэтэнзій да прадпрымальніцы ў падатковай інспекцыі не было. Але сёлета паступіў зварот аб тым, што ІП пры продажы дэталі не правяла грошы праз касу і не выдала пакупніку чэк. Праверка падаткавікоў паказала, што абʼём набытага для перапродажу тавару не пакрываецца паказанай у дэкларацыі выручкай.

— Аддзел падаткаабкладання даходаў прааналізаваў дзейнасць ІП за апошнія дзесяць гадоў. Устаноўлена, што яе расходы перавысілі даходы больш як на 400 тысяч рублёў, — патлумачылі ў падатковай інспекцыі.

Разам з тым прадпрымальніца купіла «Лексус», двухпакаёвую кватэру ў новабудоўлі Гомеля, маючы ва ўласнасці дом. Як патлумачыла жанчына, грошы на кватэру ёй яшчэ ў 2011 годзе падарыла пажылая маці, якая нібыта адклала з пенсіі 1,5 мільярда недэнамінаваных рублёў (цяпер 150 тысяч — заўв. рэд.). Астатнія 240 тысяч падарыў муж.

— У падатковай не прынялі гэтых тлумачэнняў, тады прадпрымальніца прыпісала сабе даходы ад продажу на рынку кропу, пятрушкі і бульбы, вырашчаных на сваім зямельным участку. Гэты факт таксама праверылі, аднак пацвярджэння не знайшлі, — распавялі падаткавікі.

Патрабаванні падаткавікоў па выплаце падаходнага падатку на суму 113 тысяч рублёў прадпрымальніца абскардзіла ў судзе. Але безвынікова.

Каментары8

  • Победобесие
    11.07.2023
    Кое-кто за 30 лет царствования даже копейки не заработал, короче бомж, он так говорит.
  • Жвір
    11.07.2023
    Ну во, прыклад іншым. А то некаторыя грэбуюць агуркі на дачы даглядаць... А зараз жа пачатак сезону засолу ды марынаваньня агуркоў. Што гэта азначае ? Гэта азначае, што на зеляніне для засолу агуркоў можна скалаціць капітал. Жарты ўбок! Запісвайце, што трэба рабіць. Зьбіраеце ў пучок ліст хрэну, пястку сьвежага зялёнага кропу, часначыну(цалкам, са стрэлкай), невялікую галінку чорнай парэчкі з лісьцем, яшчэ таго-сяго. Вязеце вялізу такіх пучкоў (200 штук) на Камароўку й яны йдуць нарасхват. За дзень можна зарабіць два менскія сярэднямесячныя заробкі Мінскметрабуду. Запісалі ? Малайцы, толькі не лянуйцеся, хто першы - той манапаліст!
  • А пачэму бы і да
    11.07.2023
    А пачэму налогавая не правярае так даходы і расходы чыноўнікаў і на какія срэдства ані пакупают сабе катэджы, машыны і дачы на міліёны даляраў?

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай11

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

«Ідэя — сэкс»: сацсеткі ў захапленні ад хлопцаў, якія на ўніверсітэцкім конкурсе прыгажосці выйшлі ў вышыванках17

Ціханоўская: Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць — мы з вамі працягваем упарта рабіць беларускую справу10

Андрэй Пачобут вярнуўся ў фэйсбук

Хто гэтыя людзі, якія масава расхвальваюць Лукашэнку ў каментарах? На гэтым тыдні яны масава павалілі ў Threads19

Вядомы лагатып цяпер будзе належаць сяброўцы Віктара Лукашэнкі4

Было мінус 20 градусаў, стала мінус 15. Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы ацаніў пацяпленне адносін з Мінскам2

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі24

«Проста хочуць быць Масквой. Бессэнсоўна, непрадуктыўна, неабгрунтавана». Мінчукі спрачаюцца наконт будаўніцтва кальцавой лініі метро17

На Камароўцы прадаецца саджанец за 350 рублёў. Што з яго можа вырасці?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай11

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць