Свет1717

«Беспрэцэдэнтна і абсурдна» — Зяленскі эмацыйна раскрытыкаваў партнёраў па НАТА

Уладзімір Зяленскі па дарозе на саміт НАТА адрэагаваў на кулуарныя размовы партнёраў аб тым, што на саміце замест сяброўства ў Альянсе будуць абмяркоўваць толькі нейкія ўмовы для запрашэння Украіны.

Фота: Francisco Seco / AP

«Мы шануем нашых саюзнікаў. Мы цэнім нашу агульную бяспеку. І мы заўсёды цэнім шчырую размову. Украіна будзе прысутнічаць у Вільні на саміце НАТА, бо гэта — павага. Але Украіна таксама заслугоўвае павагі. Цяпер, на шляху ў Вільню, мы атрымалі сігналы, што абмяркоўваюцца фармулёўкі без Украіны. І я хачу падкрэсліць: гэта фармулёўка толькі на запрашэнне, а не на сяброўства Украіны. Беспрэцэдэнтна і абсурдна, калі няма ніякіх часавых рамак і для запрашэння, і для сяброўства Украіны; і калі замест гэтага дадаецца нейкая дзіўная фармулёўка пра «ўмовы» нават для запрашэння Украіны…» — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

Ён мяркуе, што цяпер у Альянсу няма гатоўнасці ні запрасіць Украіну ў НАТА, ні зрабіць яе чальцом Альянсу. А значыць, застаецца магчымасць таргавацца сяброўствам Украіны ў НАТА ў перамовах з Расіяй.

«А для Расіі гэта азначае матывацыю і далей працягваць свой тэрор. Нявызначанасць — гэта слабасць. І я адкрыта абмяркую гэта на саміце», — падсумаваў прэзідэнт Украіны.

Каментары17

  • дочка Максима Дизайнера
    11.07.2023
    почему-то мой сын именно в эти дни смотрит (хоть не раз смотрел в гоблиновском переводе и все такое..) Властелина Колец режиссерскую версию
  • mikola
    11.07.2023
    Ja za Ukrainu adnak Zjalinski ne pra toie dumae....Hocza pasvaryc usih  z ruskimi bratami ? Geta z 3 Miravaja Vaina ! Budze Ukraina u NATA poznei....
  • Вожык
    11.07.2023
    Ня ведаю... Падобных на то, што краіны НАТА зліваюць Украіну так сама, як злілі Беларусь у 2020м. Нікога не турбавала, што ў Беларусі забівалі ды збівалі людзей. Нейкая рэакцыя пайшла, калі самалёт пасадзілі і пачаўся міграцыйны крызіс. Вось цяпер беларусы усё самі робяць, што могуць, а могуць яны ўжо не шмат. Так і цяпер... Захад палохаецца, каб не ўступіць у вайну. Шаноўныя украінцы, родненькія, трымайцеся... Хай я памыляюся!

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць