Здароўе22

Сродкі ад кляшчоў і камароў, што прадаюцца ў краінах ЕС. Якія найлепшыя?

Хімік Сяргей Бесараб раіць звярнуць увагу на рэпеленты, якія ёсць на прылаўках Польшчы і Літвы.

рэпеленты repellents
Найлепшыя польскія рэпеленты, па меркаванні Сяргея Бесараба. Фота: https://t.me/lab66

Сяргей Бесараб адзначае, што, у адрозненне ад краін Мытнага саюза, куды ўваходзіць і Беларусь, на абшарах якога можна зламаць галаву, адшукваючы рэпелент з прыдатнай канцэнтрацыяй і патрэбным дзейным рэчывам (д. р.), у Польшчы нават у вёсцы можна знайсці тое, што нельга знайсці ў сталіцы Беларусі.

Хімік звяртае ўвагу, што на прэпаратах, якія можна купіць у Еўрапейскім саюзе, пазначаныя канцэнтрацыі ў грамах д. р. на 100 г прадукту. Таксама можна даведацца, што выкарыстоўваецца для арамату замест noname араматызатара з Кітая.

Самі ж дзейныя рэчывы, якія валодаюць рэпелентнай актыўнасцю (п-ментандыёл, гераніёл, алей цытрынавага эўкаліпту), утрымліваюцца ў меншай канцэнтрацыі.

На малюнку спрэі №№ 1-4 змяшчаюць максімум (50%) дыэтылтолуаміду (па-польску — DEET) і найбольш эфектыўныя супраць усіх паразітаў-крывасмокаў. Сам аўтар рэкамендуе спрэі пад нумарамі 2 і 4.

Спрэй пад нумарам №5 (вытворца S.C. Johnson) змяшчае максімум алею цытрынавага эўкаліпту (30%) і лічыцца самым эка/бія. Як пазначана на флаконе — botanicals.

Сродак пад №6 утрымоўвае максімум пікарыдзіну («дзіцячы»). А спрэй пад №7, нягледзячы на нізкае ўтрыманне DEET (30%), змяшчае дэльтаметрын, г. зн. улічвае электрастатыку кляшча, і таксама падыходзіць для вайскоўцаў.

Чытайце яшчэ:

Клешч і яго тэлепартацыя на чалавека: выяўляецца, гэтыя паразіты выкарыстоўваюць статычную электрычнасць 

Якія сродкі ад кляшчоў самыя надзейныя? Параўноўвае навуковец

Кляшчы: як ад іх уратавацца і што рабіць, калі не здолелі

Каментары2

  • mikola
    12.07.2023
    Treba nesta nabyc u Galandyi....Tolki kab *ni pryzvyczaica* !A to ja ih vedaiu-padkladuc jaku nebudz sprei-narkatu .
  • Игорь
    14.07.2023
    Сейчас появились препараты с ирикардином. Тоже ефектиная вещь 20 или 25 процентный раствор

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?9

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?9

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць