Здарэнні33

Падлеткі ў Рэчыцы скралі «Форд». ДАІ прыйшлося страляць

каб спыніць яго.

Як паведаміў начальнік батальёна ДПС ДАІ Аляксандр Мельнікаў, 26 лістапада ў 4.30 супрацоўнікі ДАІ спрабавалі спыніць у Гомелі аўтамабіль «Форд‑Эскорт», але кіроўца не рэагаваў.

Экіпаж ДАІ пачаў пераслед. Вадзіцель «Форда» ствараў пагрозу ўдзельнікам дарожнага руху, а таксама спрабаваў скінуць з трасы аўтамабіль ДАІ.

Аўтамабілі выехалі за рысу горада. Было вырашана прымяніць зброю. Але нават на папераджальныя стрэлы ў паветра згоншчыкі не рэагавалі. «Форд» рухаўся з хуткасцю 130 км/г. Пасля шасці стрэлаў па колах аўтамабіль з’ехаў у кювет, згоншчыкі кінуліся наўцёкі, але супрацоўнікі ДПС іх затрымалі.

Усе ўдзельнікі ўгону — вадзіцель і трое пасажыраў — непаўналетнія жыхары Рэчыцы і Рэчыцкага раёна 15 і 16 гадоў.

Яны перададзены для разбору ў Рэчыцкі РАУС.

Падчас следства ўстаноўлена, што 25 лістапада каля 22.00 у Рэчыцы гэты аўтамабіль быў украдзены. Яго гаспадар — 55‑гадовы жыхар Рэчыцы, раніцай 26 лістапада ён падаў заяву ў міліцыю.

У дачыненні да падлеткаў распачата крымінальная справа.

Каментары3

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну31

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ нанеслі ракетны ўдар па заводзе ВПК у Варонежы. У дзённы час13

Валянцін Стэфановіч: «Там было цяжка, але і тут няпроста». Ліст без адказу да Алега Гулака3

Новае ў справе затрыманай у Кіеве журналісткі Кардаш: арыштаваныя грошы павінны вярнуць мужу

У Магілёве праз 30 гадоў вярнулі на старое месца савецкі танк Т-346

Мінчук аддаў махлярам два айфоны і робаты-пыласмокі, бо не хапала пераведзенага крэдыту2

Кір Стармер пайшоў у адстаўку9

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай27

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну31

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць