Свет2828

«Так я падаўжаю сваю маладосць». У Прыгожына быў цэлы «канвеер» па пазбаўленні дзяўчат цнатлівасці

Расійскае выданне The Insider пагутарыла з прадстаўніцамі прафсаюза сэкс-работніц, якія распавялі пра вялікую схему па прыцягненні цнатлівіц для задавальнення дзіўных патрэб кіраўніка ПВК «Вагнер». Адна з жанчын таксама падзялілася сваім сэксуальным досведам з Прыгожыным.

Яўген Прыгожын. Фота: скрыншот з відэа

Кіраўнік наймітаў ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын моцна павернуты на цнатлівіцах, бо, па яго перакананні, яны даюць яму «энергію і маладосць».

Пра гэта выданню The Insider нядаўна распавёў расійскі прафсаюз сэкс-работніц, які раскрыў інфармацыю пра вялікую схему «продажу» Прыгожыну цнатлівасці з боку шматлікіх дзяўчын «на мяжы паўналецця».

Адбывалася гэта ўсё ў спецыяльным месцы — у гатэлі Solo Sokos Hotel Vasilievsky, які знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Праз сутэнёраў туды масава звозілі маладых дзяўчат пазбаўляцца цнатлівасці з кіраўніком «Вагнера».

«Ён заказваў адразу шмат розных дзяўчат крыху старэйшых за 18. Займаўся сэксам без прэзерватыва: лічыў, што так абменьваецца энергіяй, вадкасцямі, як бы атрымлівае ад іх зарад бадзёрасці і маладосці.

У яго наогул шмат дзівацтваў, напрыклад ушытыя «падшыпнікі» пад крайняй плоццю, якія маюць вялікую папулярнасць у зэкаў і якія нібыта павінны прыносіць больш задавальнення жанчынам у ложку, аднак для нас гэта звычайна бывае балючым і непрыемным», — распавялі ў прафсаюзе сэкс-работніц выданню The Insider.

Таксама выданне паразмаўляла з дзяўчынай, якая ў мінулым якраз і была адной з тых цнатлівіц, якіх прывозілі да Прыгожына. Паводле яе слоў, яна прадала яму сваю некранутасць за 40 тысяч рублёў для таго, каб дапамагчы з грашыма сваёй знаёмай, якая і прапанавала гэты від заробку.

Пры гэтым у апавядальніцы тады не было асаблівай патрэбы ў грашах, а сама яна да апошняга не ведала, з кім ёй трэба будзе заняцца сэксам.

«Я не ведала, з кім мне трэба спаць. Ужо ў гатэлі пасля гутаркі з сутэнёркай Прыгожына іншыя дзяўчаты мне расказалі, што гэта арганізоўвае ён. Я была ў поўным шоку і замяшанні, бо добра ведала з СМІ, што гэта за чалавек. У выніку атрымалася так: сэкс быў вельмі хуткі, у яго вельмі маленькі член з гэтымі шарыкамі, а пасля ён на выхадзе мне параіў быць дабрэйшай з-за майго афігелага выразу твару», — падзялілася ўспамінамі дзяўчына.

Нагадаем, што зусім нядаўна мы пісалі пра тое, за што Яўгену Прыгожыну адсеклі частку пальца на руцэ. 

Чытайце яшчэ:

Што вядома пра «Піянера», які будзе кіраваць ПВК «Вагнер» у Беларусі

Украінскія памежнікі ацанілі, колькі вагнераўцаў прыбыло ў Беларусь

Расійскія спецслужбы папярэдзілі Пуціна пра мяцеж Прыгожына за некалькі дзён. Але мясцовым чыноўнікам нічога не казалі

Каментары28

  • другіх там няма
    25.07.2023
    «У выніку атрымалася так: сэкс быў вельмі хуткі, у яго вельмі маленькі член з гэтымі шарыкамі». Можа яму не толькі палец адрэзалі? У кабаева ўсе як на падбор вычварэнцы, уключаючы і яго кухара. Ён жа асабіста абслугоўваў раней пуціна, можа й сваімі шарыкамі таксама))
  • Абу
    25.07.2023
    Апошняя фраза пра палец якбы намякае?
  • mikola
    25.07.2023
    vyczvarency-idyioty....
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць