Усяго патроху33

У Гродне ўпершыню адкрылі калумбарый

Нядаўна Гродна займела ўласны калумбарый, паведаміла выданне «Вечерний Гродно». Спецыяльнае месца для пахаванняў з'явілася на адзіных дзейных гродзенскіх могілках Аульс на ўсходняй ускраіне горада.

Узводзіць калумбарый у Гродне пачалі яшчэ вясной гэтага года. Ён знаходзіцца на новай тэрыторыі, якую для могілак адвялі нядаўна.

Гродзенскі калумбарый уяўляе сабою суцэльную сцяну са 136 бетонных пліт, кожная з якіх складаецца з васьмі ячэек. Атрымліваецца, што адначасова гэты аб'ект можа змясціць 1088 скрынь з прахам. Пакуль што ніводнай занятай ячэйкі, праўда, няма.

Свайго крэматорыя ў Гродне, праўда, няма, і будаваць яго не плануецца. Згодна з дзейнымі нормамі, крэматорый будуецца для гарадоў з насельніцтвам не менш за два мільёны чалавек, у Беларусі гэтаму крытэрыю адпавядае толькі Мінск.

Але Гарадская рытуальная служба ў сталіцы прымае замовы і ад жыхароў іншых гарадоў, паслуга абыдзецца ў 1955 рублёў. Скрынку з прахам замоўцу перадаюць праз 10 дзён пасля крэміравання, але калі даплаціць 100 рублёў, то можна атрымаць прах ужо на наступныя суткі.

Каментары3

  • Акуелі
    27.07.2023
    1950р за што ?!
  • Дзяржаве шыш !
    27.07.2023
    Лепей здохнуць у лесе ...
  • Янка
    27.07.2023
    Няма тамтэйшага крэматорыя? - Расея дапаможа мабільнымі. Але зараз яны ўсе занятыя на г.з. "СВА"

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць