Гісторыя55

«Дылема нашых беларускіх археолагаў — адкуль пачынаўся Мінск». Што знайшлі на раскопках каля Менкі?

Прыкладна за дзесяць кіламетраў на захад ад сучаснага Мінска, на беразе ракі Менкі пры ўпадзенні ў яе ручая Дунай, размешчана старажытнае гарадзішча. Вучоныя мяркуюць, што менавіта тут знаходзіўся летапісны Мінск. Пра гэта гавораць і знойдзеныя там артэфакты. Цяпер Нацыянальная акадэмія навук арганізавала маштабнае вывучэнне археалагічнага комплексу. Гэта неабходна для вызначэння яго гісторыка-культурнай ролі ў ІХ—ХІ стагоддзях і яго значэння ў гісторыі Мінска і Беларусі, піша «Звязда».

Палявы археалагічны сезон 2023 года на беразе ракі Менкі пачаўся ў красавіку з правядзення інструментальнага даследавання першага селішча і працягнуўся летам паўнавартаснымі археалагічнымі раскопкамі. На першым селішчы былі закладзеныя два раскопы агульнай плошчай 220 квадратных метраў, на другім — таксама два раскопы плошчай 104 квадратныя метры.

Больш за 100 унікальных рэчаў ІX—XІІ стагоддзяў было на выставе «Падарожжа ў мінулае: галоўныя артэфакты з археалагічнага комплексу на рацэ Менцы», якая больш за два тыдні працавала ў Мінскай гарадской ратушы і закрыецца заўтра, 13 жніўня.

Сярод экспанатаў — фрагменты керамічных гаршкоў і таварныя пломбы з княжымі знакамі прадстаўнікоў полацкай дынастыі. Асобнае месца адведзена знаходкам з комплексу «ювелірная майстэрня», які знойдзены на другім селішчы: матрыцам, загатоўкам для стварэння ювелірных вырабаў, спецыяльным інструментам ювеліра.

У раскопках пад кіраўніцтвам навукоўцаў і археолагаў з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі бяруць удзел студэнты вядучых дзяржаўных універсітэтаў з розных рэгіёнаў краіны, а таксама валанцёры.

«Гэта самыя буйныя раскопкі археалагічнага сезона, якія вядуцца сіламі беларускіх універсітэтаў пад кіраўніцтвам археолага Андрэя Вайцяховіча, — адзначыла вядучая навуковая супрацоўніца аддзела навукова-фондавай работы Музея гісторыі горада Мінска Яўгенія Стальмахова. — Гэта каласальная колькасць людзей.

Галоўная задума — максімальна раскрыць археалагічны комплекс. На працягу апошніх месяцаў яны капалі селішча неўмацаванага гарадзішча на валах. Гэта велізарная пляцоўка, абмежаваная валамі на некалькі дзясяткаў метраў плошчай некалькі гектараў».

Спецыялістка мяркуе, што гарадзішча было заселена ў ІX—X стагоддзях:

«Галоўнай задачай было правесці комплекснае даследаванне. Цяпер яны разразаюць вал, глядзяць, што там унутры. Вал — гэта земляны насып, які абараняў насельніцтва ад нападу. З аднаго боку там працякае легендарная рэчка Менка, ад якой, як мяркуюць многія гісторыкі, пайшоў наш Мінск, яго назва. Дылема нашых беларускіх археолагаў — адкуль пачынаўся Мінск. Яе хацелася б вырашыць».

Паводле адной з гіпотэз, менавіта гэтае гарадзішча было старажытным Менскам, а ўжо пасля таго, як яго некалькі разоў спалілі, паселішча перанеслі на цяперашняе месца — каля рэк Свіслач і Няміга. Гэта адзін з найважнейшых археалагічных помнікаў Беларусі.

Але дакладна вызначыць, адкуль пайшоў Мінск, — справа не аднаго археалагічнага сезона. Яўгенія Стальмахова звяртае ўвагу, што на Менцы было паселішча менавіта гарадскога тыпу, а не сельскага.

— Знойдзеныя артэфакты кажуць пра развітую матэрыяльную культуру, рамёствы. Напрыклад, аднымі з самых топавых знаходак з’яўляюцца донцы з княжымі клеймамі. Як мяркуе Андрэй Вайцяховіч, адно з гэтых донцаў — з таўром сына Рагнеды Ізяслава, — распавяла вядучая супрацоўніца.

Па словах спецыялісткі, былі знойдзеныя дзіўныя фрагменты керамікі ІX—X стагоддзяў з цудоўнай арнаментацыяй і нават сальніца для нейкіх спецый, а таксама дырхемы, што гаворыць пра развітыя эканамічныя сувязі з Блізкім Усходам, з арабскімі дзяржавамі.

Дзякуючы знаходкам на Менцы можна ўявіць, як упрыгожвалі сябе людзі больш за тысячу гадоў таму.

«У нас ёсць комплекс ювелірнай майстэрні, інструменты ювеліра, розныя формы для ліцця. Накладкі на рамяні, фібулы для зашпількі плашча, бранзалет, скроневыя колцы і падвеска, загатоўка для пярсцёнка.

Таксама былі знойдзеныя і шкляныя каралі. У нас доўгі час не было шкла. Гэта кажа пра тое, што тут былі рэчы замежныя. Ёсць і касцяныя грабеньчыкі», — звярнула ўвагу Яўгенія Стальмахова.

Самае цікавае — дырхемы, манета Ягайлы ці Вітаўта, гандлёвыя пломбы. У археалагічным асяроддзі прынята лічыць, што такімі пломбамі таўравалі князі тавар, які пастаўляўся з іх тэрыторыі.

Яшчэ адна незвычайная рэч — жарон. Яго, як мяркуе спецыялістка, выкарыстоўвалі ў рытуальных мэтах.

Ёсць і шыферныя (вытачаныя з каменю), і гліняныя прасліцы. Шырока прадстаўленая гаспадарчая атрыбутыка: тачыльныя камяні, фрагмент каменнай сякеры, ножыкі, кісцень, паплавок, ключ, ручка ад вядра.

«Ад нашых археолагаў мы чакаем новых адкрыццяў. Гэта знакавая пляцоўка, таму што звязаная з пытаннем узнікнення Мінска. Важна тое, што там захаваліся валы. Было б выдатна стварыць там музей. Цяпер ідзе гаворка пра тое, каб зрабіць гэтыя раскопкі асновай для экспазіцый, але пакуль не ведаем, як гэта будзе выглядаць», — падагульніла Яўгенія Стальмахова.

Каментары5

  • Паркан
    12.08.2023
    Ці не пастаўлена перад НАН задача знайсці карону Міндоўга ? Можа хто каранавацца хоча, таемна.
  • антижир
    13.08.2023
    Жір, гэта проста вы не цікавіліся гісторыя і археалогіяй stolki hadoū
    я ў тым месцы была больш чым як 20 год таму... і ўсё тады яшчэ было вядома

  • Мінска не існуе, толькі Менск
    13.08.2023
    Як можня называць горад на рацэ Менке - Мінскам, таму шта так прыказалі камуністы ў 1939 ?

Цяпер чытаюць

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ10

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі стварыў Камандаванне дальнабойнага ўплыву на Расію5

«Піва тут няма наогул». Беларускаму айцішніку ў Саудаўскай Аравіі крута — але ёсць цана1

У папулярнай расійскай халве знайшлі лішак кадмію1

Беларус за 1000 еўра купіў у Расіі пасведчанне кіроўцы. Цяпер у яго праблемы ў Польшчы5

У Мінску закрыўся бар «Вострыя казыркі»5

Новы від марскіх малюскаў назвалі ў гонар брамніка зборнай Каба-Вэрдэ

У якіх умовах жыве Кім Чэн Ын і што носяць яго жонка, сястра і дачка6

Ад качагара да «архімандрыта», які ладзіць оргіі і посціць гей-порна. Хто той рэлігійны махляр, якога арыштавалі на Віцебшчыне12

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ10

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць