Грамадства33

Беларусаў змогуць часцей прызываць на вайсковыя зборы, а адказваць за іх будзе і КДБ

Урад унёс змены ў парадак праходжання вайсковых і спецыяльных збораў. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. «Люстэрка» параўнала старую і новую версіі. Вось якія змены чакаюць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: прэс-служба Мінабароны

Праверачныя зборы — да 60-ці дзён замест 35-ці

Зборы падзяляюцца на некалькі катэгорый: 

— навучальныя зборы прыпіснога складу;

— дзеля падрыхтоўкі ваеннаабавязаных вайскова-ўліковых спецыяльнасцяў;

— навучальныя зборы па абслугоўванні тэхнікі недатыкальнага запасу;

— зборы дзеля праверкі мабілізацыйнай гатоўнасці вайсковых часцей і іншых вайсковых фарміраванняў (праверачныя зборы). 

Такая градацыя засталася і цяпер. Але вось тэрміны ў некаторых катэгорый змяніліся.

Калі раней праверачныя зборы былі да 35-ці дзён, то новай пастановай іх працягласць павялічваецца да 60-ці дзён.

Некаторых на зборы змогуць выклікаць часцей

У ранейшым дакуменце дакладна прапісвалася, колькі разоў на зборы якой працягласцю могуць прызывацца ваеннаабавязаныя. У новай пастанове працягласць збораў прыбралі, пакінуўшы колькасць прызываў.

Мяркуючы па ўсім, некаторых ваеннаабавязаных, якія не маюць афіцэрскіх званняў, змогуць прызываць на зборы за час запасу часцей.

Так, ваеннаабавязаныя, якія не маюць афіцэрскіх званняў, могуць быць прызваныя на ваенныя зборы за час знаходжання ў запасе:

— першага разраду першай катэгорыі — да пяці разоў (раней — да трох разоў працягласцю да двух месяцаў кожны раз);

— першага разраду другой катэгорыі — да пяці разоў (раней — да чатырох разоў працягласцю да двух месяцаў кожны раз);

— другога разраду — да трох разоў (раней — да двух разоў працягласцю да двух месяцаў кожны раз);

— трэцяга разраду — адзін раз (раней — адзін раз працягласцю да 35-ці дзён).

Змяненні закранулі і афіцэраў запасу. І тут усё выглядае нашмат больш сурʼёзна, хаця працягласць збораў і перыядычнасць у новай рэдакцыі таксама не прапісаны.

Афіцэраў запасу змогуць выклікаць пры знаходжанні ў запасе першага разраду — да дзесяці разоў, а другога і трэцяга разраду — да пяці разоў.

Раней прызыў на зборы запаснікаў першага разраду быў магчымы адзін раз на два гады працягласцю да двух месяцаў кожны раз, а другога разраду — да двух разоў працягласцю да 35-ці дзён.

Зборамі будзе займацца яшчэ і КДБ. А адправяць на іх не толькі прыдатных паводле стану здароўя

Яшчэ адна змена: раней на вайсковыя і спецыяльныя зборы накіроўваліся «ваеннаабавязаныя, прыдатныя паводле стану здароўя да ваеннай службы».

Новым дакументам прадугледжваецца, што на зборы будуць накіроўвацца «ваеннаабавязаныя, прыдатныя паводле стану здароўя да вайсковай службы, прыдатныя да службы з нязначнымі абмежаваннямі, а таксама абмежавана прыдатныя да вайсковай службы ў ваенны час (з іх пісьмовай згоды)».

Змяненні таксама прадугледжваюць узмацненне ролі КДБ у правядзенні збораў. Напрыклад, раней адбор кандыдатаў для прызыву на вайсковыя і спецыяльныя зборы праводзіўся вайсковымі камісарыятамі, яны ж маглі запрашаць ваеннаабавязаных на ўдакладненне ўліковых даных. Зараз гэта змогуць рабіць і рэгіянальныя ўпраўленні Камітэта дзяржбяспекі.

Дарэчы, калі раней з позвай для праходжання збораў патрабавалася зʼявіцца ў вайсковы камісарыят, то зараз там можа аказацца «УКДБ па вобласці».

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Каментары3

  • Эд
    15.08.2023
    Наверно сидели и долго думали, как ещё простимулировать беларусских мужчин на отъезд из страны
  • даведка
    15.08.2023
    КГБ просто имеет свой собственный запас из числа бывших военнослужащих своего ведомства.
  • Чаркашкварка
    15.08.2023
    Пуцiнскiя [....] рыхтуюць беларусау к вайне

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць