Усяго патроху11

Пакуты Месаліны, або сэкс падчас чумы

Валерыя Месаліна, вядомая німфаманка сусветнай гісторыі, магла б мець сур’ёзныя праблемы, калі б жыла ў сёлетнюю восень. Піша Вольга Жарнасек.

Валерыя Месаліна, вядомая німфаманка сусветнай гісторыі, магла б мець сур’ёзныя праблемы, калі б жыла ў сёлетнюю восень.

Нягледзячы на тое, што некаторыя беларускія медыкі рэкамендуюць актыўна займацца сэксам падчас эпідэміі грыпу, многія беларусы проста панічна баяцца выконваць гэтую няхітрую параду эскулапаў. Тым больш, што самі медыкі сваіх парадаў не выконваюць.

Быў у мяне адзін знаёмы, студэнт старэйшых курсаў медуніверсітэта і прыхільнік даследаванняў нямецкіх дактароў.

А нямецкія дактары падчас эпідэміі грыпу вывелі наступную тэорыю: падчас грыпу трэба ад сэксу ўстрымацца!

Аўтар тэорыі прафесар Ханс Шэрар не адмовіў карыснага ўздзеяння сэксу на арганізм, але (!) адзначыў, што палавым шляхам заражэнне вірусам амаль напэўна адбываецца.

Самае цікавае, што прафесар Шэрар не забараніў цалавацца. Маўляў, падчас пацалункаў адбываецца менш актыўны працэс абмену вірусам, чым падчас непасрэднага палавога кантакту. Таму падчас эпідэміі — толькі пацалункі і болей «ні‑ні». Дык вось, мой знаёмы студэнт‑медык вырашыў апрабаваць «тэорыю ўстрымання» на практыцы. Дзяўчына ягоная, праўда, такога клопату пра здароўе не зразумела. Не ведаю, ці пакутавала яна на комплекс Месаліны, але пацалункі яўна не адпавядалі ейнаму тэмпераменту, і яна кінула студэнта‑небараку. Дарэчы, на грып студэнт такі захварэў.

Сёлетняя эпідэмія свінога грыпу наогул падклала ў пасцелі многіх пар тлустую свінню.

Мужчыны ў прынцыпе больш за жанчын панікуюць з нагоды розных хвароб. Невялікі боль у горле — і 80% мужчынаў цалкам бездапаможныя. Які тут сэкс?! А калі боль у горле і насмарк у вас, жанчыны, — будзьце спакойныя, штоноч вы будзеце ціхенька ляжаць на сваёй палавіне ложка, захутаныя ў пуховую коўдру па самыя вушы.

Як па мне, лепш захварэць ад любімага чалавека, чым ад выпадковага пасажыра ў метро, які на вас чхнуў з усяго дуру. Падзялюся з вамі адной сакрэтнай парадай. Калі ў вас паднялася тэмпература і баліць горла, клічце свайго мужчыну або жанчыну, кладзіце на жывот гарошыну паболей і… да поўнага рашчаплення. У якасці прэлюдыі можна выбраць лячэбныя расціранні, а далей — інтуіцыя і народная медыцына падкажуць, што рабіць. І нават калі вы і хворыя на свіны грып,

у вас як мінімум з’явіцца шчаслівая перспектыва памерці са сваім каханым ў адзін дзень.

Вольга Жарнасек

Глядзі таксама:
Інтэрнэт у нашых ложках

Каментары1

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць