Усяго патроху

Інтэрнэт у нашых ложках

Я даведваюся пра сэксуальную арыентацыю новых знаёмых праз інтэрнэт. Піша Вольга Жарнасек

Я даведваюся пра сэксуальную арыентацыю новых знаёмых праз інтэрнэт.

Напрыклад, нядаўна так вырашыла свае пакуты адносна новенькага на моўных курсах. Крок першы — знайсці яго профіль на Фэйсбуку. Крок другі — знайсці ў профілі пункт «Перавагі». Крок трэці — прачытаць у гэтым пункце «мужчыны» і зразумець, што новы знаёмы — гей.

Развод з‑за інтэрнэта? Таксама не пытанне для сучаснага чалавека.

У Брытаніі днямі з’явілася чарговая нацыянальная гераіня. 61‑гадовая Шэрыл Робертс стварыла фальшывы профіль у нэце, каб праверыць «на вашывасць» мужа. Яна напісала, што ёй 14, і пачала з ім перапісвацца. 68‑гадовы Дэвід Робертс і не падазраваў, што суразмоўца сядзіць у суседнім пакоі. Пасля таго як ён прапанаваў ёй заняцца сэксам, жанчына патэлефанавала ў паліцыю. Цяпер Дэвід Робертс стаіць на ўліку як патэнцыяльны педафіл, ну а ягоная ўжо былая жонка атрымала лаўры славы і падзяку ад паліцыі. Відавочна, брытанская стрыманасць засталася ў часах Вільгельма IV, а чапурыстыя брытанкі сталі, так бы мовіць, more hot.

Мае знаёмыя таксама карыстаюцца інтэрнэтам у карыслівых мэтах направа і налева.

Адна з дапамогай сеткі «Укантакце» знайшла былую дзяўчыну свайго бойфрэнда. Не маючы магчымасці яе «ў рэале» абмеркаваць з сяброўкамі, яна скінула спасылкі на ейную старонку нам у групавым чаце скайпа. А іншы знаёмы рэгулярна знаходзіць сабе дзяўчат на ноч праз «Аднакласнікі». Зараз не патрабуюць пашпарт — шукаюць профіль і знаходзяць больш карысную інфармацыю.

З‑за сацыяльных сетак у інтэрнэце здараюцца расчараванні, разводы і нават забойствы на глебе рэўнасці. Інтэрнэт увайшоў у нашыя ложкі. Мы сталі яго закладнікамі. Калі раней вы маглі застукаць свайго мужа/жонку з кімсьці ў ложку, зараз існуе вялікая рызыка знайсці інтымную перапіску ў скайпе ці ICQ. Так, дарэчы, і развялася адна з маіх знаёмых пар.

У часы Вільгельма IV, мяркую, было больш інтрыг і загадкавасці. Цяпер усё прасцей.

Вольга Жарнасек

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Грамадстваабмяркоўвайце!

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Так рэцэптаў беларускіх страў яшчэ ніхто не здымаў ВІДЭА11

«Уцякалі ад мігрантаў і гендарнай ідэалогіі». Прапаганда паказала яшчэ адну сям'ю ковід-дысідэнтаў, якая перабралася з Германіі ў Беларусь17

У Полацку адкрылі музей самага старажытнага манастыра Беларусі5

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў13

Памятаеце «Сход неабыякавых»? Ён яшчэ жывы, але тэлеграм-чат у іх ужо скралі6

Пасля атакі БПЛА на нафтасховішча пад Рыбінскам прайшоў мазутны дождж7

Прапагандысты паказалі на некалькі секунд паперку з імёнамі раней вызваленых палітвязняў. Што за людзі ў гэтым спісе?6

Турысты масава адмяняюць броні на адпачынак у Крыме7

Трэнерка-блогерка абразіла наведвальніцу ў трэнажорцы ў Новай Баравой. Цяпер скардзіцца на цкаванне 21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Грамадстваабмяркоўвайце!

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць