Свет66

Пуцін у сувязі з падзеннем рубля праводзіць экстранную нараду

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін склікаў экстраннае пасяджэнне з прадстаўнікамі выканаўчай улады ў сувязі з тым, што павышэнне ключавой стаўкі Цэнтрабанкам да 12% не спыніла паслаблення рубля, паведамляе Financial Times са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Фота: ringgrass279088/vecteezy.com

На нарадзе плануецца разгледзець прапановы расійскага Міністэрства фінансаў аб узмацненні валютнага кантролю. Нарада, паводле звестак газеты, павінна прайсці сёння, 16 жніўня.

Па словах крыніц FT, Мінфін, у прыватнасці, прапанаваў абавязаць расійскіх экспарцёраў прадаваць да 80% сваёй валютнай выручкі на працягу 90 дзён пасля пастаўкі. Кампаніі, якія не будуць выконваць гэтыя патрабаванні, збіраюцца пазбавіць дзяржаўных субсідый, паведамляе выданне.

Пра скліканне экстраннай нарады наконт праблемы валютнага кантролю на падставе сведчанняў сваіх крыніц піша таксама расійскае выданне «Ведомости».

Каментары6

  • Žvir
    16.08.2023
    параска, heta sankcyi pazytyūna adbilisia na ekanomicy, impartazamiaščeņnie, i t.d...Ekanomika stala tolki dužejšaju. Nie padmanuli, usio tak, jak tam i kazali, pa telievizary...
  • Бобр
    16.08.2023
    Результат : доллар станет 60 копеек плюс открытие магазинов Березка
  • a.hto.tam.idze
    16.08.2023
    У кампаніях, якія не будуць выконваць новыя правілы па продажы валюты, паставяць склізкія балконы.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць