Ежа11

Слівавая шарлотка — улюбёны пірог у новай версіі 

Чуеш «шарлотка» — думаеш «яблыкі»? З сённяшняга дня гэта асацыяцыя можа змяніцца. Вось шарлотка са слівамі. Вам абавязкова спадабаецца гэты варыянт!

Plum and apple pie
Фота: carolafink / Getty Images

Каб прыгатаваць слівавую шарлотку, спатрэбіцца:

  • 3 шклянкі мукі
  • 3/4 шклянкі цукру
  • 1/2 шклянкі густой смятаны
  • 2 пакецікі ванільнай цукровай пудры
  • плоская чайная лыжка разрыхляльніку
  • яйка
  • 1/2 пачка маргарыну
  • 1 кг слівак-венгерак
  • 3 сталовыя лыжкі рому
  • лыжка з горкай бульбяной мукі

Як гатаваць:

  1. Замясіце цеста з мукі, смятаны, яйка, 1 пакеціка цукровай пудры, 1/2 шклянкі цукру і разрыхляльніку. Падзяліце на дзве порцыі памерам 2/5 і 3/5 і пастаўце ў халадзільнік.
  2. Слівы памыйце і выдаліце костачкі. Высыпце ў каструлю, дадайце цукар, які застаўся, ванільны цукар і, вядома ж, ром. Варыце, пакуль не дадуць сок. Пакладзіце трохі ў шклянку, астудзіце і змяшайце з бульбяной мукой. Уліце да сліў, давядзіце да кіпення — павінна згуснуць.
  3. Вышмаруйце маслам форму для кексаў. Сфармуйце з двух кавалкаў цеста два бліны. Большым кавалкам выкладзіце форму. Пакладзіце на яго слівы. Зверху пакладзіце астатнюю частку цеста.
  4. Выпякайце ў папярэдне разагрэтай духоўцы 40 хвілін пры 180 градусах.

Больш рэцэптаў:

Рэцэпт на выхадныя. Яблычны пірог з крошкай — просты і смачны

Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт

Дэсерт з чарнасліву і грэцкіх арэхаў з вяршкамі: вытанчаны смак і суцэльная карысць

Каментары1

  • Žvir
    02.09.2023
    Aj. Nie.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх18

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка3

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць