Усяго патроху11

Як правільна выбіраць мандарыны

Чым розняцца мараканскія ад кітайскіх, а іспанскія ад турэцкіх. Усё што вы хацелі ведаць пра мандарыны, але баяліся спытаць, або не ведалі ў каго.

Мандарыны родам з Паўднёва‑Усходняй Азіі. Першая згадка пра іх сустракаецца ў кітайскім рукапісе 1178 года. А названыя так мандарыны таму, што калісьці былі вельмі дарагімі і даступнымі толькі самым багатым і шляхетным кітайцам — мандарынам.

Цяпер гэтую садавіну вырошчваюць у Кітаі, Бразіліі, Італіі, Алжыры, Грэцыі, Марока, на Кіпры.

Як есці мандарыны

Мандарыны вельмі карысныя. У іх утрымліваецца фоліевая і бэта‑карацінавая кіслоты, калій, магній і кальцый, вітаміны С, Р, В1, В2, А, D (прафілактыка рахіту), К (забяспечвае эластычнасць крывяносных сасудаў). Мандарыны паляпшаюць апетыт, абменныя працэсы ў арганізме. Іх выкарыстоўваюць як эфектыўны супрацьгрыбковы і супрацьастматычны сродак, пры гіпавітамінозах.

Есці мандарыны варта цалкам: разам з белай сетачкай, якая змяшчае гліказіды — рэчывы, што ўмацоўваюць сасуды. А лупіны ўтрымліваюць эфірныя алеі, арганічныя кіслоты, флаваноіды, якія паляпшаюць выпрацоўку страўнікавага соку і стымулююць засваенне ежы. Свежыя мандарынавыя лупіны выкарыстоў¬ваюцца ад болю ў жываце, пры дыярэі і бранхітах, а высушаныя — супакойваюць нервы і падаўжаюць дзеянне болесуцішальных сродкаў. Адвар з мандарынавых лупінаў дапамагае пры бранхіце і трахеіце.

Ідэальны — іспанскі

Першая прыкмета таго, што мандарын будзе салодкі, — калі ён здаецца зацяжкім для свайго памеру.

Мандарыны з розных краінаў маюць розны смак. Мараканскія — салодкія і без костачак. На выгляд яны невялікія, ярка‑памаранчавыя, з порыстай тонкай лупінай, якая добра счышчаецца.

Турэцкія — жоўта‑зеленаватыя, таксама невялікія, з больш гладкай лупінай, якая горай адлушчваецца. Іх смак — з лёгкай кіслінкай. Яны маюць шмат костачак. Затое танныя.

Самыя салодкія і сакавітыя — іспанскія мандарыны. Іх можна пазнаць па буйных памерах, ярка‑памаранчавым колеры, тоўстай порыстай лупіне, якая лёгка здымаецца, і невялікай колькасці костачак. Яны звычайна даражэйшыя за іншыя гатункі.

Сваякі мандарына

Варта пакаштаваць і гібрыды мандарына з іншымі цытрусавымі. Напрыклад, клеменцін — прадукт скрыжавання мандарына з апельсінам‑каральком. Гэта яскрава‑памаранчавы, хоць дробны, але вельмі салодкі і сакавіты фрукт.

Іншыя сваякі мандарына — танжэла і натсумікан — гібрыды мандарына з грэйпфрутам. На смак яны больш нагадваюць апельсін. Тангора — вынік скрыжавання мандарына з апельсінам, цытрандарын — з дзікай цытрынай (понцырусам), каламандзін — з кумкватам.

Зычу сустрэць навагоднія святы з самымі смачнымі мандарынамі на стале!

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць