Кіно

У Беларусі пачалі прадаваць квіткі на «Опенгеймера»

Кінахіт сусветнага пракату, фільм «Опенгеймер» Крыстафера Нолана, пачнуць паказваць у Беларусі 7 верасня. 4 верасня з'явілася магчымасць купіць квіткі ў кінатэатры мінскага «Кінавідэапракату», а таксама ў прыватных кінатэатрах Silver Screen (у Мінску і Гродне) і Skyline Cinema (толькі ў Мінску), паведамляе Office Life.

Скрыншот з фільма

Тэрмін пракату «Опенгеймера» ў мінскіх кінатэатрах «Кінавідэапракату» заяўлены да 4 кастрычніка, у Silver Screen — да 20 верасня, у Skyline Cinema — да 27 верасня.

Анансаваны паказ фільма з 7 верасня і ў Falcon Club, але продаж квіткоў на момант публікацыі яшчэ не адкрыты.

Цана квіткоў стартуе з 15 рублёў.

Гэты фільм — гісторыя жыцця амерыканскага фізіка Роберта Опенгеймера, які стаяў на чале першых распрацовак ядзернай зброі. Кіно выйшла ў сусветны пракат 21 ліпеня і да пачатку красавіка сабрала ў пракаце больш за 500 млн даляраў пры бюджэце 100 млн.

Калі на экраны беларускіх кінатэатраў выйдзе абсалютны рэкардсмен лета, фільм «Барбі», пакуль па-ранейшаму незразумела.

Каментары

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу3

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу

Усе навіны →
Усе навіны

Вакол царквы-крэпасці ў Мураванцы спілавалі ўсе старыя дрэвы — сумныя ФОТЫ6

Жыхарам трох раёнаў Мінска з-за аварыі рэкамендуюць выкарыстоўваць падвозную ваду

У мінскай школе распылілі пярцовы балончык1

У Кіеве беларускі добраахвотнік пабіўся з топ-менеджарам Нацбанка Украіны25

Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі паказаў свой мабільнік13

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць24

Лукашэнка сказаў, што працягне падпісваць указы аб памілаванні

Экс-зорка зборнай Германіі распілаваў бензапілой гараж суседа, які псаваў яму від1

CNN даведаўся, дзе Ізраіль схаваў выбухоўку пры мініраванні пэйджараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу3

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу

Галоўнае
Усе навіны →