Грамадства1010

«З 1 кастрычніка ніхто працаваць не будзе». У Беларусі зачыняюцца прыватныя дамы састарэлых

З 1 кастрычніка прыватным дамам састарэлых у Беларусі трэба мець ліцэнзію, каб працаваць. На гэты момант сітуацыя выглядае жахліва, бо дазволу дзяржавы пакуль няма ні ў каго.

Архіўнае фота. Першы ў Беларусі прыватны дом састарэлых у Вайганах Валожынскага раёна

З 1 ліпеня 2024 года ў Беларусі ўступілі ў сілу новыя нормы заканадаўства, якія прадугледжваюць ліцэнзаванне прыватных сацыяльных пансіянатаў. Дзейнічаць яны пачнуць з 1 кастрычніка.

Выпадкова ці не, але атрымалася, што такія абмежаванні прымеркаваны да Міжнароднага дня пажылых людзей. Тым часам па стане на 1 студзеня 2023 года ў Беларусі пражывала больш за 1,5 мільёна грамадзян ва ўзросце 65 гадоў і старэйшых.

Праверкі прыватных пансіянатаў пачаліся яшчэ ў 2022 годзе. Як сцвярджаюць прапагандысты з «Мінскай праўды», адбылося гэта на фоне «пастаянных скаргаў» ад сваякоў, чые родныя былі пастаяльцамі пансіянатаў прыватнай формы ўласнасці.

У кожнай вобласці Беларусі былі сфарміраваны маніторынгавыя групы пад каардынацыяй Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, якія назіралі за прыватнымі пансіянатамі. З 2022 года з 35 прыватных пансіянатаў для састарэлых і людзей з інваліднасцю было зачынена 11 — некаторыя па рашэнні суда, некаторыя спынілі дзейнасць самастойна.

Тая ж «Мінская праўда» заяўляе, што на выпраўленне парушэнняў і атрыманне неабходнай ліцэнзіі часу ў прыватнікаў было дастаткова. Больш за тое, паводле слоў прапаганды, «дзяржава пайшла насустрач прыватнаму бізнэсу, бо ў склад маніторынгавых груп уваходзілі прадпрымальнікі, якія ўнеслі нямала прапаноў».

Але насамрэч сітуацыя выглядае жахліва. Адзін з чытачоў «Нашай Нівы» распавёў, што яму патэлефанавалі з дома састарэлых, дзе знаходзіцца яго састарэлая сваячка (жанчына ляжачая, ёй неабходны пастаянны дагляд) і папрасілі на бліжэйшых выходных забраць яе, бо з кастрычніка пансіянат працаваць не можа. Як вырашыць пытанне, мужчына не разумее, а па тэлефоне «гарачай лініі», яму не вельмі дапамаглі: растлумачылі, што ў чаргу паставіць могуць, але калі яна падыдзе — ніхто не скажа, бо ахвотных нашмат больш, чым месцаў у дзяржаўных установах.

Між іншым напрыканцы 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, згодна з якім трапіць у дзяржаўныя дамы-інтэрнаты стала больш складана.

Усе новаўвядзенні былі накіраваны на тое, каб людзей, якія маюць патрэбу ў пастаяннай апецы і дапамозе, сваякі ў большасці выпадкаў трымалі дома. Перавесці іх у дом-інтэрнат змогуць у тым выпадку, калі стан здароўя не дазваляе знаходзіцца ў сваім жыллі.

Як патэнцыйная кліентка, якая шукае тэрмінова месца ў прыватным пансіянаце для таты, журналістка «Нашай Нівы» звярнулася ў розныя прыватныя ўстановы, але ўсюды атрымала адмову. Ва ўсіх іх адказалі, што на гэты момант праз адсутнасць ліцэнзіі забраніраваць месца для сваяка немагчыма.

Недзе адразу кажуць, што праца адноўлена не будзе і раяць шукаць дзяржаўныя ўстановы — бо дзяржава ж абяцала дапамагчы кожнаму. Недзе спрабуюць быць аптымістамі і казаць, што праца спынена часова. Але на пытанне, калі ж чакаць, што ўстанова адновіць працу, гучыць сумнае:

— Такія пытанні толькі да органаў улады. Мы б з задавальненнем выконвалі б сваю працу далей. Але ёсць як ёсць.

А ў адным з прыватных дамоў састарэлых сітуацыю растлумачылі больш падрабязна:

— Ніхто з прыватнікаў не будзе працаваць з 1 кастрычніка. Ліцэнзіі няма ні ў каго.

Суразмоўца сцвярджае, што патрабаванні, якія пачалі прад'яўляць да прыватных дамоў састарэлых, невыканальныя. Асноўныя прэтэнзіі адносяцца да будаўнічых нормаў, а таксама пажарнай бяспекі. Рэч у тым, што большасць дамоў састарэлых абсталяваныя ў звычайных жылых дамах, якія ніхто не праектаваў з захаваннем стандартаў бальніц.

Пры гэтым ён адзначае:

— З досведу магу сказаць, што не ва ўсіх прыватных дамах састарэлых усё сумленна і добра. Таму праверкі і патрабаванні дзяржавы ў некаторым сэнсе абгрунтаваныя. Але іншае пытанне, што працаваць цяпер не даюць усім.

Архіўнае фота. Першы ў Беларусі прыватны дом састарэлых у Вайганах Валожынскага раёна

Каментары10

  • Жвір
    27.09.2024
    Якія праблемы? яны вырашаюцца на раз-два. Правадыр, сваім загадам, адмяняе старасьць, зусім, і ўсяго-та той справы... Вы ж яго ведаеце, ён усё можа. Канечне ж, гэта ў выпадку, калі яго, любімца пенсіянэраў, пераабяруць на новы тэрмін...
    І будзе, як той сьпяваў: "старасьць мяне дома не прысьпее, я ў дарозе...". А дзе прысьпее ? Ну, тут магчымы варыянты,..перасылка, эміграцыя,.. у дарозе, адным словам. :))))
  • Kotya
    27.09.2024
    Думаю как обычно есть исключения, скорее всего для дома милосердия, который принадлежит русскому попу
  • .
    27.09.2024
    Самі не могуць нармальна выконваць сацыяльныя функцыі, так і іншым не даюць.
    Антысацыяльная дзяржава.

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка5

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага Альфа Банка

Прапагандыст прапанаваў два спосабы, як замацаваць людзей на сяле і завабіць у рабочыя8

Беларус, расстраляны тэрарыстамі ў Тэль-Авіве, ідзе на папраўку: куля зайшла Раману ў жывот і выйшла цераз горла13

У аэрапорце Варшавы ўзарваўся багаж1

Жыхар Бабруйска прыдумаў хітрую схему махлярства і атрымаў 368 тысяч рублёў — усё дзеля гульні на стаўках1

Тры «шахеды» заляцелі ў Беларусь, у небе цяпер і верталёт Лукашэнкі 1

Гарманальная кантрацэпцыя і рызыка развіцця раку: якую сувязь паказалі новыя даследаванні

Падазрэнне на вірус Марбург у Гамбургу не пацвердзілася

У Расіі рэцыдывіст ростам меншым за 150 см скраў трох кенгуру — аднаго ён хацеў абмяняць на макаку сваёй мары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка5

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →