Грамадства55

Колькасць заяў на атрыманне еўрапейскіх віз ад беларусаў значна знізілася

І гэта не звязана з негатыўным стаўленнем да Захаду.

Фота: «Наша Ніва»

Улады Еўрасаюза зафіксавалі рэзкае зніжэнне колькасці заяў на візы і выдаткаў на іх з боку беларусаў цягам трох апошніх гадоў. Пра гэта 4 верасня паведаміў афіцыйны еўрапейскі партал SchengenVisaInfo.

Паводле партала, з 2020 па 2023 год сярэдняя колькасць заявак ад беларусаў на атрыманне еўрапейскіх віз складала крыху больш за 100 тысяч штогод. Гэта ў шэсць разоў менш, чым за перыяд 2009—2019 гады, калі колькасць заяў ад беларусаў штогод складала больш за 600 тысяч.

Такое ж падзенне назіраецца і з паказчыкамі выдаткаў на гэтыя ж заявы на візы.

«З 2009 па 2019 год грамадзяне Беларусі з улікам усіх выдаткаў у сярэднім трацілі на візы каля 50 мільёнаў еўра штогод. Гэта ў шэсць разоў больш, чым назіраецца ў апошнія тры гады, калі сярэдняя колькасць штогадовых выдаткаў з боку беларусаў на візы знізілася да 8,3 мільёна еўра.

Настолькі ж знізілася і колькасць заяўнікаў з Беларусі, бо сярэдняя сума грошай, выдаткаваная на візавыя заяўкі, цесна звязаная з колькасцю саміх заяў. Пры гэтым за ўвесь час назіранняў адмовы па візах для беларусаў былі мінімальнымі — каля 2,3 тысячы адмоў штогод», — піша партал SchengenVisaInfo.

Таксама партал дадае, што ў 2014 годзе была самая вялікая колькасць пададзеных беларусамі заяў на візы — 881,404 тысячы прашэнняў, на якія выдаткавана 70,5 мільёна еўра. У той час як 2021 год быў горшым па гэтых паказчыках за ўсю гісторыю назіранняў — 58,285 тысячы заяў і 4,6 мільёна еўра.

Асноўныя прычыны такога змяншэння выдаткаў і колькасці заяў, па інфармацыі партала, — гэта пандэмія каранавіруса і звязаныя з ёй абмежаванні, а таксама пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС, якое дзейнічала з 2020 па 2021 год і дазволіла грамадзянам Беларусі выдаткоўваць менш грошай на атрыманне віз, а некаторых беларусаў і ўвогуле пазбавіла неабходнасці плаціць.

Таксама SchengenVisaInfo адзначае, што Беларусь застаецца адной з краін з самымі вялікімі выдаткамі на еўрапейскія візы — 80 еўра без дадатковых расходаў. У 2022 годзе краіна заняла 18-е месца па колькасці пададзеных заяў на атрыманне віз Еўрасаюза.

Каментары5

  • Recede
    05.09.2023
    Людзям якія ўцякаюць ад рэпрэсій ці хацелі з'ехаць яшчэ і віза ў 80 еўра. Прытым тая ж Нямеччына ня вельмі ахвотна дае візу па сацыяльным пытанням і ня вельмі ахвотна дае палітычны прытулак нават ахвярам рэпрэсій. Калі Еўразвяз быў бы больш зацікаўлены ў еўрапейскай будучыні Беларусі то належыць падзяляць лукашызм і беларускі народ ды ўсё ж па гуманітарным прычынам ў некалькі разоў знізіць кошт візы для беларусаў каб спрасціць беларусам магчымасць наведваць Еўразвяз з магчымасцю пакінуць лукашызм ці як меньш падтрымліваць культурныя і асабістыя сувязі з Еўропай.
  • Unbuffered
    05.09.2023
    80 еўра віза большасці беларускіх сямей не па кішэні. На вялікі жаль 160-320 еўра (дарослыя і дзеці-падлеткі) гэта вельмі вялікі кошт для нашай сям'і. У сёж не 1000 даляраў заробкі.
  • Лухта нейкая
    06.09.2023
    Што за лухта? Гэта чат гпт артыкул пісаў? Адкуль узялася лічба 80 еўра (без дадатковых расходаў)? Кошт шэнгенскай візы раней быў 60 еўра, цяпер 35+11 візаваму агенцтву. Ну фоткі зрабіць - колькі там, 5 еўра? Вось страхоўка на год - каля 70-80 еўра. Гэта абавязкова. Карацей, выходзіць альбо 65 еўра (па старым кошце), альбо 50 (па новым). Са страхоўкай гэта 120-150 еўра. Дык адкуль 80?

    Далей, пра прычыны: 1) як можна падацца на візу, калі іх не выдаюць? Польшча з Літвой ужо пару год не выдавалі 'звычайных' шэнгенскіх віз С. 2) вялікая доля тых, хто раней рэгулярна падаваўся на шэнгенскія візы, ужо... пераехалі ў шэнгенскую зону. Гэта як раз некалькі соцень тысяч чалавек. А каму візы і раней не былі патрэбны, тым яны збольшага не патрэбны і цяпер, калі, 1) візы не даюць, 2) калі даюць, то праз фірмы-пракладкі за шалёныя грошы. Вось базавы лагічны аналіз, а ў артыкуле нейкае абышто...

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць