Грамадства11

У Ляхавічах не могуць адрамантаваць тамограф, начальства ківае на санкцыі

У ляхавіцкую раёнку «Ляхавіцкі веснік» звярнулася жыхарка горада з просьбай растлумачыць, чаму ў Ляхавіцкай райбальніцы не працуе нядаўна ўстаноўлены камп'ютарны тамограф і людзям па-ранейшаму даводзіцца ездзіць на абследаванне ў іншыя гарады. Сітуацыю пракаментаваў галоўны лекар райбальніцы Георгій Хлябовіч.

Той самы тамограф падчас ягонага ўрачыстага адкрыцця

«Камп’ютарны тамограф працаваў у тэставым рэжыме, потым адбылася тэхнічная паломка. У сувязі з тым, што апарат знаходзіўся на гарантыі, замену запчасткі — платы кіравання сталом — павінна забяспечыць прадпрыемства, якое займаецца абслугоўваннем апарата КТ».

Па словах лекара, фірма па абслугоўванні тамографа не можа своечасова адрамантаваць абсталяванне:

«у сувязі з санкцыямі, што ўведзены ў дачыненні Беларусі і Расіі, сітуацыя з пастаўкай дэталі ад завода вытворцы — кампаніі Siemens — зацягваецца.

Канешне, мы зацікаўленыя, каб як мага хутчэй вырашыць праблему і ў неабходнай колькасці аказваць такую запатрабаваную медыцынскую паслугу насельніцтву. А пакуль па медыцынскіх паказаннях адпраўляем пацыентаў па накіраванні ў іншыя ўстановы аховы здароўя для праходжання камп’ютарнай тамаграфіі».

Рэнтгенаўскі камп'ютарны 64-зрэзавы тамограф SIEMENS «SOMATOM.go.Up», як адзначае выданне bar24.by, быў набыты ў Ляхавіцкую цэнтральную раённую бальніцу за кошт цэнтралізаваных сродкаў Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Кошт апарата склаў 796 тысяч рублёў. Плюс да гэтага яшчэ 497 тысяч рублёў было выдаткавана з раённага бюджэту на рэканструкцыю памяшканняў у галоўным корпусе ЦРБ.

4 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё тамографа. Удзел у ім узялі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка і намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Барыс Андрасюк.

У выніку апарат у Ляхавічах адпрацаваў толькі 4 месяцы.

Чытайце таксама:

Мінздароўя можа забараніць стаматалогіям выкарыстоўваць рэнтген. Праўда, не ўсім

У Мінздароўя распавялі пра сітуацыю з новым штамам каранавіруса «пірола» ў Беларусі

Мінздароўя расказала, колькі дзяцей са СМА ўжо атрымалі самы дарагі ў свеце прэпарат

Каментары1

  • Блр
    19.09.2023
    Іта всё ні мы, іта всё ані

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі41

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі41

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць